Сусветнае дрэва (беларуская міфалогія)Сусветная дрэва — гіганцкае касмічнае дрэва, якое, на думку некаторых даследчыкаў (У. М. Тапароў, І. А. Швед і інш), магло служыць воссю светапабудовы ў старажытнай беларускай міфалогіі. Дакладных звестак аб дахрысціянскім светаўяўленні беларусаў не захавалася, таму вобраз Сусветнага Дрэва з’яўляецца рэканструкцыяй па народных песнях, загадках, казках, арнаментах і г.д. З’яўляецца міфалагічных аналагам сусветных дрэў іншых міфалогій (у праватнасці, скандынаўскага ясеня Ігдрасіля). АпісаннеПа меркаваннях даследчыкаў, гэтае дрэва знаходзіцца ў цэнтры сусвету, неба — яго карона. На вяршыне размясцілася птушка — Сонца, на галінах (па версіі валачобнай песні) гараць свечы (зоркі). У галінах Сусветнага Дрэва размяшчаўся Птушыны Вырай, а каранях — Змяіны. Сусветнае дрэва расце на вялікім валуне, які стаіць пасярод бясконцай вады (акіяну). З каронай суадносіліся істоты «верхняга» сусвету — птушкі, з сярэдзінай — пчолы, людзі, звяры, з каранямі — хтанічныя жывёлы «ніжэйшага» сектару — змеі, рапухі і г.д. Прыклады фальклорных крыніц
«Стаіць дуб-старадуб, На тым дубе-старадубе Сядзіць пцічка-варанічка. Ніхто яе не спаймае: Ні цар, ні царыца, Ні красна дзявіца». Адгадка — «Сонца». Тут прасочваецца наступная карціна Сусвету — воссю космасу з’яўляецца дрэва, на вершаліне якога сядзіць птушка — сонца[1] (гл. Сонца, беларуская міфалогія).
«І да раілася пчолачка Да ў вяршэчку сосанькі, Да вылятала ластаўка Сы-пад сіня возера Сы-пад белага камня». Пчала заўсёды суадносіцца з вяршыняй ці сярэднім узроўнем Сусвету. Некаторыя народныя песні надаюць ёй функцыю штогадовага «адмыкання» вясны і замыкання зімы, а таксама адмыкання Выраю, які знаходзіцца ў галінах Сусветнага Дрэва.
«Да ляцелі да два галубочкі… Да зранілі да два жалудочкі, З тых жалудочкаў сталі два дубочкі, А на тых дубочках свечы гарэлі, Свечы гарэлі, іскры сыпацелі, А з тых іскраў сіня мора стала…» [3] «Свечы», што гараць на дубочках, верагодна, з’яўляюцца нябеснымі зоркамі. У іншых песнях згадваецца падобны матыў, але жалуд, з якога вырастае дуб, губляе сава ці іншая птушка.
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia