Спаса-Праабражэнскі Гусліцкі манастырСпаса-Праабражэнскі Гусліцкі манастыр - манастыр Рускай Праваслаўнай Царквы ў г. Кураўское Максоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
ГісторыяМанастыр быў заснаваны ў студзені 1859 года мітрапалітам Маскоўскім і Каломенскім Філарэтам (Драздовым) пасля прапановы імператара Аляксандра II заснаваць манастыр у Гусліцкай воласці для таго, каб распаўсюджуваць сярод раскольнікаў-старавераў, каторыя з’яўляюцца большасцю ў гэтай тэрыторыі, Праваслаўную веру. Мітрапаліт Філарэт прызначыў схіігумена Парфенія (Агеева) кіраўніком будавніцтва манастыра. Схіігумен абраў месца для будаўніцтва ў пагосце Спас-на-Мошэве на рацэ Нерскай, дзе знаходзілась Спаса-Праабражэнская царква 14 стагоддзя, заснаваў каторую мітрапаліт Фотый , калі цудным чынам ратаваўся ў рацэ Нерскай і яму явілась ікона Ісуса Хрыста. У 1860 годдзе была асвячаная хутка пабудованая новая Праабражэнская царква. У 1879—1884 гадах быў пабудаваны новы Праабражэнскі сабор. У манастыры знаходзіліся старэйшая царкоўна-прыхадская школа Маскоўскай губерні і шмат культурных каштоўнасцяў. У час Вялікага тэрора некаторыя люді, звязаныя з Гусліцкім манастыром, былі расстраляныя, Іоасаф (Крымзін), Пётр (Мамантаў), Серафім (Булашоў) і іншыя былі прылічаныя да ліку святых Рускай Праваслаўнай Царквой. У 1998—2008 гадах быў адноўлены Спаса-Праабражэнскі сабор. У 2013 годзе мітрапалітам Круціцкім і Каломенскім Ювеналіем у трапезнай манастыра была асвячана Царква ў гонар Царскіх Пакутнікаў.[1][2] НамеснікіПарфеній (Агееў) (1859 - жнівень 1872) ... Іеранім (да 1895) ... Міна (Шустоў) (да 9 лютага 1907) Георгій (Хлебнікаў) (9 ліпеня 1998 - 8 жніўня 2009) Стэфан (Макараў) (8 жніўня 2009 - 28 кастрчніка 2015) Серафім (Галаванаў) (з 28 кастрычніка 2015) Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia