Курганне (археалагічны помнік, Горацкі раён)Курганне — археалагічны помнік: гарадзішча ранняга жалезнага веку каля в. Курганне Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. За 0,5 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Быстрая, 0,1 км на усход ад гарадзішча Нікадзімава, ад якога аддзелена ярам. Пляцоўка чатырохвугольная, выцягнута з поўначы на поўдзень. Памеры 43х22 м. Вышыня 7 — 11 м, нахілена ў паўднёвым напрамку. 3 боку поля (паўночнага) вал вышынёй 1,5 м. Выявіў у 1970 г. В. Ф. Капыцін. Абследавалі ў 1982 г. Ш. І. Бекцінееў, у 1985 — 1986 гг. А. А. Седзін. Даследавалі ў 1988, 1992 гг. А. А. Седзін, у 1995 г. П. М. Падгурскі. У мацерыку на пляцоўцы адзначаны ямы ад слупоў і калоў. Пад уздзеяннем воднай эрозіі культурны пласт змясціўся на схілы гарадзішча, дзе дасягаў 1 м; у ніжняй частцы меў цёмна-шэрую афарбоўку, утрымліваў вуголле. Знойдзены 2 бронзавыя бранзалеты, кольцы, жалезная посахападобная шпілька, гліняныя грузік, тыглі, льячкі, ліцейныя формы, каменны цёрачнік ад зерняцёркі, касцяная шпілька, слабапрафіляваны гладкасценны ляпны посуд, косткі свойскіх (бык, свіння) і дзікай (лось) жывёл. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia