Курган Бессмяротнасці (Ліда)
Курган Бессмяротнасці — помнік у Лідзе, размешчаны на ўсходняй ускраіне горада, у парку. Насыпаны ў 1966 г. на ўшанаванне памяці воінаў і партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і мірных жыхароў Ліды і раёна, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[1]. Аўтар помніка — архітэктар Юрый Кішык[2]. На Курган прывезена зямля з брацкіх магіл савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, з магіл ахвяр фашызму, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ліды і раёна, з Гродна, з гарадоў-герояў Адэсы, Кіева, Ленінграда, Масквы, Мінска, Севастопаля, Брэсцкай крэпасці-героя, з Літвы і Латвіі і многіх іншых месцаў баявой славы савецкага парода. Каля Кургана — магіла невядомага салдата, астанкі якога перазахаваны 9 мая 1967 г. Каля падножжа Кургана замуравана капсула з завяшчаннем нашчадкам , якая мусіла быць ускрыта 9 мая 1995 г. у дзень 50-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй. У 1975 годзе вакол Кургана пастаўлена 5 мемарыяльных стэл[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia