Кшыштаф Краўзэ
Кшыштаф Краўзэ (польск.: Krzysztof Krauze; 22 красавіка 1953, Варшава — 24 снежня 2014, Варшава) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар, акцёр. Двухразовы лаўрэат «Залатых львоў» на нацыянальным Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні за фільмы «Доўг » (1999) і «Плошча Збавіцеля » (2006). БіяграфіяКшыштаф Краўзэ нарадзіўся ў 1953 годзе. Яго маці — актрыса Крысціна Каркоўска. Скончыў аператарскі факультэт кінашколы ў Лодзі ў 1976 годзе. У 1978—1983 гадах супрацоўнічаў са студыяй кароткаметражных фільмаў «Se-ma-for », пазней — з кінастудыяй імя Караля Іржыкоўскага . У пачатку 1980-х гадоў выехаў з краіны — спачатку ў Аўстрыю, пазней у Францыю, але досыць хутка вярнуўся на радзіму. У 1988 годзе зняў свой першы поўнаметражны фільм «Нью-Ёрк, чатыры раніцы», вытрыманы ў жанры чэшскай камедыі. Крытыкі палічылі фільм правальным, але журы кінафестывалю ў Гдыні прысудзіла Краўзэ прыз за найлепшы дэбют[4].
Магчымасці выпусціць наступную поўнаметражную карціну Краўзэ чакаў восем гадоў, здымаючы ў гэты час рэкламныя і дакументальныя фільмы. Поўнаметражная стужка «Вулічныя гульні» (1996) прынесла адразу некалькі нацыянальных кінаўзнагарод. У 1997 годзе па версіі польскага часопіса «Życie» Кшыштаф Краўзэ быў прызнаны «Чалавекам года». Верагодна, найбольшага творчага поспеху Краўзэ дамогся ў 1999 годзе, выпусціўшы трылер «Доўг». У 2001 годзе Кшыштаф Краўзэ стаў сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі, у 2007 годзе — сябрам Савета Асацыяцыі польскіх кінематаграфістаў. У 2008 годзе абраны старшынёй Польскага інстытута кінематаграфіі[5]. Выбраная фільмаграфія
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia