Кшыштаф Рыбіньскі
Кшыштаф Рыбіньскі (нар. 1 сакавіка 1967, Варшава) — польскі эканаміст. БіяграфіяАтрымаў ступень доктара эканамічных навук у Варшаўскай школе эканомікі, мае таксама ступень магістра камп’ютарных навук. У розны час працаваў як кансультант Сусветнага банка, дырэктар праграм Фонду Сораса ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, галоўны эканаміст і кіраўнічы дырэктар камерцыйных банкаў. Пазней перайшоў на працу ў Нацыянальны банк Польшчы, дзе заняў пасаду віцэ-прэзідэнта, а потым стаў адным з партнёраў «Ernst & Young», дзе кіраваў групай эканамічнай стратэгіі. У перыяд з 2010 па 2015 гады ён быў рэктарам варшаўскай Акадэміі фінансаў і бізнэсу «Вістула», а з 2015 па 2018-ы — рэктарам Новага эканамічнага ўніверсітэта імя Т. Рыскулава ў Казахстане. У лютым 2023 года стаў рэктарам ЕГУ[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia