Кястуціс Кевалас
Кястуціс Кевалас (нар. 17 лютага 1972, Каўнас, Літва) — архібіскуп Каўнаскай архідыяцэзіі. БіяграфіяПасля заканчэння сярэдняй школы з 1990 года па 1992 год навучаўся на факультэце радыёэлектронікі Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 1993 годзе паступіў у Каўнаскую вышэйшую духоўную семінарыю, дзе вывучаў філасофію і тэалогію да 1997 года, пасля чаго працягнуў вучобу ў семінарыі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Балтымары ў Злучаных Штатах Амерыкі. Завяршыўшы фармацыю і абараніўшы ліцэнцыят па тэалогіі, 29 чэрвеня 2000 года прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Быў прызначаны кіраўніком прапедэўтычнага (падрыхтоўчага) курсу ў Мітрапалітальнай семінарыі і адказным за душпастырства моладзі ў Каўнаскай архідыяцэзіі. З 2002 года выкладаў маральную тэалогію на тэалагічным факультэце Каўнаскага ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага. 18 студзеня 2008 года ў гэтай навучальнай установе абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі. З чэрвеня 2005 года па жнівень 2006 года быў духоўным айцом у Каўнаскай семінарыі, пасля чаго на працягу года працягваў навучанне ў Злучаных Штатах Амерыкі. Вярнуўшыся на радзіму, з 2007 года па 2012 год выконваў душпастырскія абавязкі пры каўнаскай катэдры і быў спаведніком у семінарыі. 8 лютага 2010 года быў прызначаны праграмным дырэктарам «Радыё Марыя» ў Літве. 27 верасня 2012 года быў менаваны дапаможным біскупам Каўнаскай архідыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне прыняў 24 лістапада 2012 года. Прызначаны 20 красавіка 2017 года біскупам-каад’ютарам Цяльшэйскай дыяцэзіі, 18 верасня таго ж года стаў біскупам Цяльшэйскім. 19 лютага 2020 года Папа Францішак менаваў новым архібіскупам-мітрапалітам Каўнаскім[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia