Каўнаская духоўная семінарыя
Каўнаская духоўная семінарыя (літ.: Kauno kunigų seminarija) — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў у Каўнасе, з’яўляецца найбуйнейшай каталіцкай семінарыяй у Літве. Лічыцца часткай тэалагічнага факультэта Універсітэта Вітаўта Вялікага. ГісторыяПасля паўстання 1863—1864 гадоў рэзідэнцыя біскупа Жамойці Мацеюса Валанчуса была перанесена з Варняў у Коўна. У гэтым жа годзе пры манастыры цыстэрцыянцаў і касцёле св. Георгія была ўтворана духоўная семінарыя. З 1863 па 1870 гады колькасць навучэнцаў у семінарыі была абмежавана, бо службовыя асобы Расійскай імперыі не дазвалялі набор новых навучэнцаў. Падчас Першай сусветнай вайны семінарыя пераехала ў Трашкуны, будынак семінарыі ў Коўне быў пераўтвораны ў ваенны лазарэт. У 1918 годзе, пасля здабыцця Літвой незалежнасці, семінарыя вярнулася ў Коўна. Пасля анексіі Літвы Савецкім Саюзам Каўнаская семінарыя засталася адзінай у Літве, усе іншыя былі закрыты. Большасць будынкаў семінарыі былі канфіскаваны, а многія святары арыштаваны ці дэпартаваны. Пасля абвяшчэння Літвой у 1990 годзе незалежнасці семінарыі вярнулі яе былыя будынкі[1]. Выкладчыкі
Вядомыя выпускнікі
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia