Кізільнік вастралісты
Кізі́льнік вастралісты[1] (Cotoneaster acutifolius) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Батанічнае апісаннеЛістападны галінасты куст вышынёй да 3[1] м, з тонкімі паніклымі парасткамі. Маладыя парасткі апушаныя. Лісце эліптычна-яйцападобнай формы, завостранае, з шырокай клінападобнай асновай, на чаранках. Увосень лісце набывае барвова-жоўты колер. Кветкі дробныя, бледна-ружовага колеру, у шчыткападобных суквеццях. Плод — яблык чорнага колеру, з двума костачкамі. Распаўсюджанне і экалогіяРаспаўсюджаны ва ўсходняй частцы Сібіры (Бурація, Іркуцкая вобласць), у Манголіі, на поўначы Кітая, на Тайвані і Карэйскім паўвостраве. Расце на схілах, лугах, у лясах і ярах, горных далінах. Цвіце ў красавіку—маі. Плады паспяваюць у верасні—кастрычніку. Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia