Кізільнік
Кізільнік[1][2] (Cotoneáster) — род некалючых хмызнякоў, радзей невялікіх дрэў сямейства ружавыя (Rosaceae). НазваНазва паходзіць ад грэчаскага 'cotonea' — айва, 'aster' — мае выгляд, па падабенстве лісця айвы і аднаго з відаў кізільніка. Батанічнае апісанне![]() Кізільнікі — гэта лістападныя або вечназялёныя хмызнякі, якія растуць павольна. Лісцінкі маленькія, простыя, чаргавальныя, яйкападобныя, улетку цёмна-зялёныя, увосень — чырванеюць (часцей за ўсё бліскучыя). Кветкі белыя або ружовыя, дробныя, у шчытках, гронках або адзінкавыя. АрэалРод налічвае больш за 100 відаў, разнавіднасцяў і формаў, якія растуць у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 40 інтрадукаваных відаў. Асаблівасці біялогііУсе кізільнікі непатрабавальныя да якасці і вільготнасці глебы. Растуць марудна. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (атожылкамі, чаранкамі). Добра прыжываюцца пасля перасадкі і пераносяць абрэзку. ВідыПаводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 278 відаў[3], некаторыя з іх:
Значэнне і выкарыстаннеПлады кізільніка — маленькія, чырвоныя або чорныя яблыкі з 2 — 5 костачкамі (плады некаторых відаў ядомыя). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia