Кіла (захворванне раслін)![]() ![]() Кіла — захворванне капусты і іншых крыжакветных, якое выклікаецца відам пратыстаў плазмадыяфорай капуснай (Plasmodiophora brassicae)[1][2]. Кіла — адно з найбольш распаўсюджаных і небяспечных захворванняў культурных і дзікіх крыжакветных раслін[3]. Паражае каранёвую сістэму капусты, радыскі, рэдзькі, гарчыцы, а таксама стрэлак звычайных, торбачніку, свірэпы і інш[4] На каранях утвараюцца нарасты рознай велічыні, дыяметрам да 10 см, якія складаюцца з гіпертрафаванай тканкі расліны[2][1]. Пасля яны пачынаюць гнісці і разбурацца; акрамя таго, памяншаецца колькасць каранёвых валасінак. У выніку каранёвая сістэма развіваецца слаба, расліна не можа паглынаць ваду ў дастатковай колькасці, яго рост запавольваецца[3]. Разам з тым вонкава яна часта выглядае здаровай, і выявіць хваробу можна толькі пры аглядзе каранёў[4]. Кіла часцей узнікае ва ўмовах кіслай глебы і высокай вільготнасці[3][5]. Спелыя плазмодыі ўзбуджальніка распадаюцца на споры і прарастаюць у рухомыя амёбоіды, якія затым пранікаюць у карані раслін. Споры здольныя захоўвацца ў глебе ад чатырох да сямі гадоў[3]. Разносяцца дажджавымі чарвякамі, насякомымі, токам вады, прыладамі апрацоўкі глебы і г. д.[4] Хвароба шырока распаўсюджаная і наносіць вялікі ўрон. Меры барацьбы — выкарыстанне ўстойлівых сартоў, абеззаражанне глебы і вапнаванне кіслых глеб, севазварот, папярэдняе высяванне індыкатарных раслін для праверкі грунту на інфекцыю, апрацоўка каранёў расады хімічнымі сродкамі, выбракоўванне паражаных раслін на стадыі расады, знішчэнне пустазелля і раслінных рэшткаў[2][5][3][4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia