То́рбачнік [ 1] [ 2] (Thlaspi ) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae ).
Апісанне
Thlaspi arvense — Торбачнік палявы . Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora », 1917—1926
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, простыя або галінастыя. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы, чаранковае, суцэльнае, зубчастае ці хвалістае, сцябловае — сядзячае, вузкасэрцападобнае.
Кветкі дробныя, белыя, з чатырма пялёсткамі , сабраныя ў верхавінкавыя гронкападобныя суквецці . Плод — стручочак.
Пашырэнне
Каля 60 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Амерыкі . На тэрыторыі Беларусі 3 віды: торбачнік альпійскі (Thlaspi alpestre ), занесены ў Чырвоную кнігу, торбачнік палявы (Thlaspi arvense ) і торбачнік пранізалісты (Thlaspi perfoliatum ). Трапляюцца на палях, пустках, уздоўж дарог.
Сінонімы
Сінонімы [ 3]
Класіфікацыя
Таксанамічнае становішча
Род Торбачнік уваходзіць у сямейства Капуставыя (Brassicaceae ) парадку Капустакветныя (Brassicales ).
Віды
Род налічвае каля 80 відаў
[ 4] , некоторые из них:[ 5]
Гаспадарчае значэнне
Лекавыя , радзей харчовыя (салатныя, насенне для гарчыцы), дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле .
Зноскі
Літаратура
Скуратовіч А. М. То́рбачнік // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 2002. — Т. 15. — С. 489—490. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Сімановіч Л. Г. То́рбачнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1986. — С. 92. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Thlaspi L. — Ярутка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова . — Мн. : Дизайн Про, 1999. — С. 117—118. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6 .
Буш Н.А. Род 681. Ярутка — Thlaspi. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров ; Редактор тома Н. А. Буш . — М .—Л. : Издательство Академии Наук СССР , 1939. — Т. VIII. — С. 576—590. — 696 + XXX с. — 5 200 экз.
Ярутка // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М .: Советская энциклопедия, 1989. — С. 621. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Род 46. Thláspi L. — Яру́тка // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах . — М .: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 9-87317-128-9 .
Спасылкі
Ярутка — род Thlaspi : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Thlaspi (Ярутка) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)