Спіс прэзідэнтаў БразілііДа 1889 года Бразілія была манархіяй. У 1806 годзе партугальскі кароль Жуан VI, ратуючыся ад напалеонаўскіх войнаў, перанёс свой двор у Рыа-дэ-Жанэйра, стаўшы, тым самым, першым еўрапейскім манархам, які кіраваў метраполіяй з калоніі. У 1821 годзе ён вярнуўся ў Партугалію, прызначыўшы сына віцэ-каралём, а ў 1822 годзе яго сын Педру I адмовіўся падпарадкоўвацца рашэнню партугальскага парламента аб роспуску віцэ-каралеўства і абвясціў незалежнасць Бразіліі. У 1831 годзе ён адрокся ад прастола на карысць свайго сына Педру II. Апошні быў зрынуты ў 1889 годзе ў выніку ваеннага перавароту. З гэтага моманту Бразілія стала прэзідэнцкай рэспублікай. Ніжэй прыведзены спіс яе прэзідэнтаў. Старая рэспубліка (1889—1930)Пасля абвяшчэння рэспублікі маршал Дэадору да Фансека сфарміраваў часовы ўрад. Праз тры гады, у 1891 годзе, была прынята канстытуцыя, складзеная на ўзор Канстытуцыі ЗША. Дэадору да Фансека быў выбраны прэзідэнтам у Кангрэсе паводле новай канстытуцыі. На пасаду прэзідэнта маглі балатавацца толькі дастаткова багатыя кандыдаты, і прэзідэнты па чарзе паходзілі з двух штатаў — Сан-Паўлу і Мінас-Жэрайс. У 1930 годзе, калі Бразілія знаходзілася ў цяжкім эканамічным становішчы ў выніку Вялікай дэпрэсіі ў ЗША, адбылася рэвалюцыя, і Старая Рэспубліка перастала існаваць. Прэзідэнт Вашынгтан Луіс, які паходзіў з Сан-Паўлу, парушыў правіла чаргавання штатаў і падтрымаў новага кандыдата, Жуліу Прэстыса, таксама з Сан-Паўлу. Прэстыс быў выбраны, але так і не заняў пасаду, з прычыны таго, што Луіс быў зрынуты за тры тыдні да заканчэння тэрміна. Перыяд 1930—1945
Рэспубліка 1946 годаУ 1945 годзе Варгас быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту, але пасля быў ізноў выбраны прэзідэнтам. Падчас гэтай так званай Другой рэспублікі палітыка вызначалася суперніцтвам трох партый: левай Бразільскай рабочай партыяй і правацэнтрысцкай сацыял-дэмакратычнай, якія падтрымлівалі Варгаса, а таксама правага Нацыянальна-дэмакратычны саюз, які знаходзіўся ў апазіцыі да яго. Другая рэспубліка была палітычна нестабільная, пасля самагубства Варгаса ў 1954 годзе большасць прэзідэнтаў заставаліся ва ўладзе толькі на кароткія тэрміны. Галасаванне за прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта праводзілася раздзельна. Апошні з прэзідэнтаў гэтай рэспублікі, Жуан Гуларт, быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту, пасля чаго ў Бразіліі на працяглы перыяд была ўсталявана ваенная дыктатура.
Ваенная дыктатура (1964—1985)Новая рэспубліка (з 1985 года)![]() У канцы 1980-х гадоў пачаўся працэс паступовага пераходу да грамадзянскага кіравання. У 1985 годзе, калі скончыўся тэрмін апошняга ваеннага прэзідэнта, Танкрэду Невіс быў выбраны на пасаду прэзідэнта Камісіяй выбаршчыкаў, але памёр да ўступлення на пасаду. Першым грамадзянскім прэзідэнтам з 1964 года стаў Жазэ Сарней. У 1988 годзе была прынята новая канстытуцыя, па якой прэзідэнта пачалі выбіраць усенародным галасаваннем. З 1955 года дазваляецца абранне прэзідэнта на другі тэрмін.
Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia