Кіпарыс вечназялёны
Кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens) — від хвойных вечназялёных дрэў кіпарысавых (Cupressaceae). Апісанне![]() Дрэва вырастае вышынёй 25-30 м, з прамым ствалом да 50-60 см у дыяметры. Лісце цёмна-зялёнае, дыяметр шышак да 3,8 см. Вядома некалькі разнавіднасцяў — з пірамідальнай або разгалістай кронай. ПашырэннеУ прыродзе сустракаецца на поўдні Еўропы і захадзе Азіі, дзе разводзіцца з антычных часоў. Расце даволі хутка, пераносіць працяглую засуху і кароткачасовыя паніжэнні тэмпературы да −20 °C. Дажывае да 2000 гадоў. У культуры з антычных часоў. Міжнародная Чырвоная кніга лічыць кіпарыс таксонам мінімальнай рызыкі[1]. ВыкарыстаннеКультывуюцца часцей за ўсё пірамідальныя формы (напрыклад, у Крыме і на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа). У Турцыі часта высаджваецца на могілках. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia