Кіраўская (аграгарадок)
Кі́раўская[1] (трансліт.: Kiraŭskaja, руск.: Кировская) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета. За 2,5 км на захад ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, на аўтадарозе Віцебск — Полацк. ГісторыяЗаснавана ў 1963 годзе ў калгасе імя Кірава. У канцы 1980-х гадоў у вёсцы створаны квартал сучаснай мнагаэтажнай забудовы і дзіцячы сад. У 1991 годзе ўзведзены новы будынак школы на 264 месцы. У лістападзе 1993 года калгас пераўтвораны ў асацыяцыю кааператываў сялянскіх гаспадарак «Адраджэнне». З 27 снежня 1995 года цэнтр сельскагаспадарчага ЗАТ «Адраджэнне». З 2006 года аграгарадок Насельніцтва
ІнфраструктураААТ «Адраджэнне», сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, філіял Старасельскай дзіцячай школы мастацтваў, сельскі клуб, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. Памятныя мясціныПраваслаўная царква Святой Алены. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia