Вялікія Лётцы
Вялікія Лётцы (трансліт.: Vialikija Liotcy) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчана за 11 км на захад ад Віцебска на аўтадарозе Р151, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Лётцы, на беразе возера Лётцы. ГісторыяДа 10 мая 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсавета[1], да 22 снежня 1960 года — у склад Біцялёўскага сельсавета. Насельніцтва
Батанічны садБатанічны сад быў закладзены ў маёнтку Вялікія Лётцы У. У. Адамавым. Дзейнічаў у пачатку XX стагоддзя да 1924 года. У 1910 годзе ў садзе раслі 344 віды дрэў, 664 віды травяністых і паўхмызняковых раслін, 13 відаў папараці. Большая частка калекцыі саду сфарміравана ў 1912 годзе. У стварэнні батанічнага саду прымалі вядомыя батанічныя арганізацыі і батанікі, насенне дастаўляліся Пецярбурга, Варшавы, Парыжа, Жэневы і іншых месцаў[2]. У канцы 1924 года ў садзе налічвалася каля 400 відаў рэдкіх парод дрэў, мелася калекцыя шматгадовых травяністых раслін, цяпліца з 300 відамі экзатычных раслін, гербарый, больш за 2000 відаў лекавых, тэхнічных, ягадных і іншых раслін, калекцыя насення больш за 1000 відаў. Працаваў батанічны музей. Сад выдаваў дэлектус , вёў абмен насеннем. Пасля 1924 г. частка калекцыі (каля 200 відаў) была перанесена ў Віцебск. Калекцыя батанічнага саду страчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся асобныя асобнікі ліпа буйналістая (Tilia platyphyllos), вольха шэрая (Alnus incana f. acuminata), клён палявы (Acer campestre), Populus ×petrowskiana, а таксама зараснікі Syringa josikaea, Rubus odoratus і інш. Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia