Кірылаўка (Клімаўскі раён)
Кірылаўка[2] (руск.: Кирилловка) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Кірылаўскага сельскага паселішча. ГісторыяКірылаўка заснавана ў канцы XVIII стагоддзя. У XIX стагоддзі ў ёй дзейнічаў бровар. Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі. У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню. З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны сяло знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, а 9 сакавіка 1942 года сяло было спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сяло аднавілі і ў 1944 годзе яно ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне. Да 2005 года адміністрацыйны цэнтр Кірылаўскага сельсавета. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia