Шумілаўка (Клімаўскі раён)
Шумілаўка[2] (руск.: Шумиловка) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Кірылаўскага сельскага паселішча. ГісторыяСяло вядома ўжо ў сярэдзіне XIX ст. Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі. У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню. З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia