Кірыл Ільіч Смоліч
Кірыл Ільіч Смоліч (1824, с. Дзержыцы, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 1909) — святар, протаіерэй. БіяграфіяНарадзіўся ў с. Дзержыцах Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Пасля заканчэння ў 1847 годзе Мінскай духоўнай семінарыі пасвечаны ў святары да Успенскай царквы с. Сморкі Барысаўскага павета. На прыходзе адкрыў народную школу, дзе сам быў настаўнікам. З 1867 г. настаяцель Успенскай царквы с. Крыжагорск (Халяўшчына) Мінскага павета — былы каталіцкі прыход. На прыходзе адкрыў дзве школы — мужчынскую і жаночую. Протаіерэй (1882), пастаянны член Мінскага павятовага Вучэльнага савета (1896), духаўнік благачыннай акругі (1897). У 1908 г. у Астрашыцкім Гарадку арганізаваў аддзел «Саюза Рускага Народа». ![]() Пахаваны каля Успенскай царквы ў Крыжагорску, побач з жонкай Сафіяй Філімонаўнай (4 жніўня 1824 — 20 студзеня 1909). УзнагародыСярод шматлікіх узнагарод меў ордэны Св. Ганны 2 і 3 ступені, Св. Уладзіміра 4 і 3 ступені, атрымаў спадчыннае дваранства і меў дваранскі герб. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia