Кірыл Алегавіч Кірыленка
Кірыл Алегавіч Кірыленка (нар. 8 кастрычніка 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна». Клубная кар’ераВыхаванец школы футбольнага клуба «Мінск». У канцы 2016 года стаў выступаць за дубль клуба, у трох матчах забіў два гола. Да сезона 2017 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». У сакавіку 2017 года, перад самым пачаткам чэмпіянату, стала вядома аб цікавасці да Кірыленкі з боку брэсцкага «Дынама». 2 красавіка 2017 года было абвешчана аб пераходзе маладога нападніка ў склад брэстчан[5]. 30 красавіка таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (3:1). У асноўным у сезоне 2017 выступаў за дубль «Дынама», за галоўную каманду правёў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Кубку. Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы. У першай палове сезона 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часам выхадзіў на замену, аднак са жніўня стаў гуляць толькі за дубль. У студзені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкае «Дынама»[6]. У лютым 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Зеніце-2», аднак у выніку ў сакавіку далучыўся да барысаўскага БАТЭ[7], дзе выступаў за дубль. У ліпені 2019 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з львоўскімі «Карпатамі»[8]. Гуляў пераважна ў моладзевай камандзе, правёў некалькі матчаў у Прэм’ер-лізе. У чэрвені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Карпаты»[9]. У ліпені 2020 года стаў іграком данецкага «Алімпіка», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10]. На полі з’яўляўся рэдка, толькі двойчы выйшаў на замену ў Прэм’ер-лізе. У студзені 2021 года кантракт з «Алімпікам» быў разарваны[11]. Неўзабаве стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды[12]. Замацаваўся ў складзе, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У жніўні 2022 года перайшоў у румынскі «Брашоў»[13]. У красавіку 2023 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад наваполацкага «Нафтана»[14]. У снежні 2023 года перайшоў у мазырскую «Славію»[15]. Пакінуў мазырскі клуб у чэрвені 2024 года[16]. У ліпені 2024 года стаў іграком віцебскага «Макслайна»[17]. Міжнародная кар’ераУ 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У студзені 2017 года з трыма галамі стаў найлепшым бамбардзірам на міжнародным юнацкім турніры «Кубак Развіцця», што праходзіў у Мінску. У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia