Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024 (34-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2024 года. РэгламентУ турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў, 30 тураў). Па выніках сезона каманды, якія занялі 15-е, 16-е месцы ў Вышэйшай лізе, наўпрост пакінуць турнір, замест іх ў Вышэйшую лігу выйдуць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі правядзе два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. Рэгламент турніру быў змененеы ў параўнанні з папярэднім сезонам. У снежні 2023 года быў адменены т.зв. «ліміт на маладых ігракоў», калі ў складзе кожнай каманды на полі мусіла быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь, з якіх па меншай меры адзін — 2002 года нараджэння і маладзей. Зыходзячы з рэкамендацый УЕФА была павялічана колькасць замен з 4 і адной дадатковай пры ўмове выхаду на поле іграка-«лімітчыка» да паўнацэнных 5 замен[1]. Справа з дагаварнымі матчамі ў 2022 годзеЯшчэ перад пачаткам сезона, у студзені 2023 года, у офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. Ужо пасля пачатку сезона 2023 года, 11 мая, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне. Асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»: яны былі пазбаўлены медалёў 2022 года, пазбаўлены ачкоў у чэмпіянаце 2023 года («Шахцёр» — 30 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 20 ачкоў, «Белшына» — 10 ачкоў) і чэмпіянаце 2024 года («Шахцёр» — 20 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 10 ачкоў, «Белшына» — 5 ачкоў), атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў[3]. Пазней, 22 мая 2023 года, Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ дадаткова пазбавіў тыя ж клубы ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў (у бухгалтарскім уліку не былі адлюстраваны незаконныя выплаты ігракам): «Шахцёр» — 5 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 3 ачкоў, «Белшыну» — 1 ачка[4]. 1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле[5]. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамЗгодна з вынікамі сезона 2023, бабруйская «Белшына» страціла месца ў Вышэйшай лізе, дзяржынскі «Арсенал» і магілёўскае «Дняпро» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Па выніках пераходных матчаў месца ў Вышэйшай лізе таксама страціў мінскі «Энергетык-БДУ», яго месца заняў «Віцебск». Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2023
Клубы-ўдзельнікі
Трэнеры і капітаныПрадстаўніцтва па рэгіёнахУ 33-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Стадыёны
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў
Крыніца:
Пераходныя матчыПершы матч
Матч у адказ
Статыстыка ігракоў
Крыніца: УзнагародыКлубныя ўзнагародыІндывідуальныя ўзнагародыЗборныя чэмпіянатуЗборная «А»Зборная «Б»Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia