Кірыл Сяргеевіч Кавалюк
Кірыл Сяргеевіч Кавалюк (нар. 19 верасня 2003[1], Брэст[1]) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда». Бацька Кірыла, Сяргей Кавалюк, таксама футбаліст. Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкага «Дынама», у 2020 годзе прыцягваўся да дубля. У 2021 годзе перайшоў у «Маларыту», за якую ў Другой лізе забіў 13 галоў. У сакавіку 2022 года стаў іграком «Слуцка»[3]. Гуляў за дубль, у асноўнай камандзе толькі заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2022 года пакінуў слуцкі клуб[4]. У ліпені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца сезона[5]. 22 жніўня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з гродзенскім «Нёманам» (0:0). У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, гуляў за дубль. У студзені 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з «Дынама»[6]. У сезоне 2023 гуляў толькі за дубль дынамаўцаў. У ліпені 2023 года пакінуў брэсцкі клуб[7] і далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[8][9]. У лютым 2024 года стаў іграком «Ліды»[10]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia