Ілья Анатолевіч Баглай
Ілья Баглай (нар. 21 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда». Клубная кар’ераВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2015 года пачаў выступаць за дубль. У 2017 годзе перайшоў у «Гарадзею», дзе таксама стаў іграком дубля. У 2018 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў за «Гарадзею» 28 ліпеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць «Слоніма-2017» (2:1). У пачатку 2019 трэніраваўся з асноўнай камандай, аднак з-за траўмы быў вымушаны прапусціць увесь сезон 2019. Да сезона 2020 зноў рыхтаваўся з асновай. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 красавіка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з бабруйскай «Белшынай» (1:0). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнага складу. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку далучыўся да «Слоніма-2017», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе слонімскай каманды. У пачатку 2022 года пераходзіў прагляд у петрыкаўскім «Шахцёры», а ў сакавіку папоўніў склад «Баранавічаў», дзе таксама быў трывалым іграком асновы. У лістападзе 2022 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з баранавіцкім клубам[3]. У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Ліды»[4]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia