Кітайска-тайваньскі крызіс (2022)
![]() Кітайска-тайваньскі крызіс 2022 года — абвастрэнне сітуацыі паміж Кітаем і Тайванем летам 2022 года, выкліканае запланаваным візітам спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША 52-га склікання Нэнсі Пэлосі на Тайвань. На магчымасць такой паездкі ўлады Кітая адрэагавалі рэзка негатыўна[1][2]. У ходзе пачатку паездкі Пэлосі Кітай пачаў ў акваторыі правінцыі Фуцзянь, якая мае водную мяжу з Тайванем[3]. ЗША таксама ўзмацнілі сваю ваенна-марскую прысутнасць у рэгіёне. Візіт Нэнсі Пэласі павінен быў суправаджаць авіяносец «Рональд Рэйган». У выніку, запланаваная паездка была спачатку адкладзена[4], але затым усё ж здзейснена. Крызіс вымусіў вышэйшых кіраўнікоў Кітая і ЗША загадзя правесці тэлефонную размову, падчас якой Джо Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты рашуча супраць любых спробаў у аднабаковым парадку змяніць статус Тайваня, а Сі Цзіньпін, у сваю чаргу, заклікаў выконваць прынцып «адзінага Кітая»[5]. ПерадгісторыяДыпламатычны пытаннеДа пачатку 1990-ых востраў Тайвань знаходзіўся пад поўным кантролем кансерватыўнай нацыяналістычнай партыі Гаміньдан, якая супрацьстаяла камуністам і бегла з тэрыторыі кантынентальнага Кітая пасля разгрому ў грамадзянскай вайне ў 1949 годзе. Станам на 2022 год, урад Тайваня прэтэндаваў на суверэнітэт над усёй тэрыторыяй Кітая і да 1976 года займаў месца КНР у Савеце Бяспекі ААН. Афіцыйна ён прызнаны толькі некалькімі краінамі свету, а з астатнімі падтрымлівае адносіны праз камерцыйныя і культурныя прадстаўніцтва. ЗША афіцыйна прытрымліваюцца палітыкі «адзінага Кітая» і не маюць дыпламатычных адносінаў з Тайванем. Пры гэтым з 1979 года ў дзяржаве дзейнічае закон, які дазваляе пастаўляць на востраў зброю для абароны[3]. Дэлегацыі ЗШАУ маі 1995 года Палата прадстаўнікоў ЗША пад старшынствам спікера Ньюта Гінгрыча пераважнай большасцю галасоў (396 супраць 0) прагаласавала за тое, каб запатрабаваць ад выканаўчай улады выдаць візу першаму ўраджэнцу Тайваня Лі Дэнхуэю[6]. У выніку, Лі наведаў Злучаныя Штаты ў чэрвені таго ж года. У сакавіку 1996-га ўрад накіраваў авіяносцы «Independence» і «Nimitz» ва ўсходнія воды Тайваня на абарону першых прамых прэзідэнцкіх выбараў Кітайскай Рэспублікі. У красавіку 1997 года спікер Гінрыч асабіста ўзначаліў дэлегацыю, якая на спецыяльным самалёце ВПС ЗША наведала Тайвань з візітам да Лі Дэнхуэя, першага дэмакратычна абранага прэзідэнта Кітайскай Рэспублікі[7][8][9]. У 2018 годзе Закон аб паездках на Тайвань, накіраваны на садзейнічанне абмену на высокім узроўні паміж Тайванем і Злучанымі Штатамі, быў прыняты Палатай прадстаўнікоў пад старшынствам спікера Нэнсі Пэлосі, а затым ухвалены Сенатам і падпісаны прэзідэнтам Дональдам Трампам. У красавіку 2019 года Пол Раян, кандыдат у віцэ-прэзідэнты ад рэспубліканцаў у 2012 годзе, што сыходзіў з пасады спікера Палаты прадстаўнікоў, узначаліў дэлегацыю, якая наведала Тайвань для святкавання 40-годдзя прыняцця ЗША Закона аб адносінах з Тайванем і сустрэчы з прэзідэнтам Кітайскай Рэспублікі Цай Інвэнь[10]. У жніўні 2020 года міністр аховы здароўя Алекс Азар узначаліў дэлегацыю на Тайвань на спецыяльным самалёце ВПС ЗША для сустрэчы з прэзідэнтам Цай Інвэнь ад імя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, каб ушанаваць памяць нядаўна памерлага «бацькі дэмакратыі на Тайвані», былога прэзідэнта Лі Дэнхуэя, а таксама каб наведаць Міністэрства замежных спраў Тайваня і Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння Тайваня, з мэтай абмяняцца думкамі з медыцынскім персаналам, экспертамі і навукоўцамі аб барацьбе супраць пандэміі COVID-19[11]. У чэрвені 2021 года тры сенатары наведалі Тайвань на транспартным самалёце ВПС ЗША[12]. У лістападзе 2021 чатыры сенатары і два кангрэсмены наведалі востраў на самалёце прадстаўніцкага класа ВМС ЗША[13]. У красавіку 2022 пяць сенатараў, у тым ліку старшыня Камітэта па замежных справах Федэральнага сената, і адзін член Палаты прадстаўнікоў наведалі Тайвань на спецыяльным самалёце ВПС ЗША[14]. Ход падзей27 ліпеня Упраўленне марской бяспекі правінцыі Гуандун выпусціла аб’яву аб забароне плавання ў моры, па прычыне ваенных вучэнняў у пазначаным раёне ў заходніх водах праліва Хайнань 29 і 30 ліпеня[15]. 29 ліпеня тайваньская газета Liberty Times паведаміла, што ваенны самалёт НВАК тройчы ўваходзіў у тайваньскую «апазнавальную зону супрацьпаветранай абароны» (паўднёва-заходняя паветраная прастора) а 6:42, 06:43, 07:40. Тайваньскія ВПС былі ў паветры ў стане баявой гатоўнасці і транслявалі выгнанне кітайскага самалёта[16]. У той жа дзень Белы дом заявіў, што калі Пэлосі наведае востраў падчас свайго турнэ па Азіі, у Кітая і ЗША не будзе прычын «ваяваць»[17]. 30 ліпеня Нэнсі Пэлосі накіравалася ў Тайвань[18]. У сервісе Flightradar24 за яе палётам назірала каля 50 тыс. карыстальнікаў[19]. 30 ліпеня Народна-вызваленчая армія Кітая адкрыла агонь у водах ля правінцыі Фуцзянь[20]. З 30 па 31 ліпеня ваенна-марскі флот і авіяцыя на Паўднёвым і Усходнім ТВД правялі шэраг баявых вучэнняў з высадкай дэсанту[21]. 31 ліпеня рэйс са спікерам зрабіў пасадку на Гаваях. Ужо раніцай таго ж дня Пэлосі, якая знаходзілася на спецыяльным самалёце ВПС ЗША, выклала 4 твіты запар па шляху ў Азію. Усе твіты былі аб унутраных медыцынскіх праблемах у Злучаных Штатах, Тайвань у іх не згадваўся[22]. 1 жніўня ЗША пачалі перамяшчаць самалёты і авіяносцы бліжэй да Тайваню[23]. У той жа дзень, па паведамленні Мінабароны Тайваня, чатыры самалёты ВПС Кітая ўвайшлі ў апазнавальную зону СПА Тайваня[24]. 2 жніўня ў СМІ пачалі з’яўляцца звесткі аб непацверджаных баявых кантактах паміж знішчальнікамі ВПС Тайваня і НВАК[25]. Адначасова самолёт Нэнсі Поласі бесперашкодна прызямліўся ў аэрапорце Тайбэя. Пасля пасадкі Усходняя зона камандавання арміі КНР паведаміла, што ўвечары пачне серыю ваенных аперацый каля вострава. Яны ўключалі, апроч іншага, баявую стральбу на далёкія дыстанцыі ў Тайваньскім праліве і выпрабаванне ракеты з няядзернай баявой часткай[26]. 3 жніўня а 18:00 Пэлосі пакінула Тайвань[27]. РэакцыяТайвань7 красавіка 2022 года старшыня Заканадаўчага Юаня Ю Сікун заявіў, што візіт Пэлосі на востраў будзе мець вялікае значэнне[28]. 27 ліпеня прэм’ер-міністр Тайваня Су Чжэньчан выказаў падзяку спікеру за яе падтрымку і дабрыню ў адносінах да яго дзяржавы на працягу многіх гадоў. Ён павітаў любых замежных дружалюбных гасцей, якія наведваюць Тайвань, таму ўрад прыме ўсе неабходныя меры для ажыццяўлення візіту[29]. Ван Дзінюй, дэпутат ад Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі, заявіў, што асноўнае правіла амерыканскай дыпламатыі ў адносінах з Тайванем заключаецца ў тым, што запалохвання Кітая не могуць быць фактарам, якія ўплываюць на тайваньска-амерыканскія адносіны[29][30]. Як адзначала Лін Цзін’і, член Камітэта па замежных справах і нацыянальнай абароне Заканадаўчага Юаня, Кітайская Рэспубліка да гэтага часу ніколі не рабіла ніякіх правакацыйных дзеянняў, накіраваных на падрыў рэгіянальнага свету, таму кантынентальнаму Кітаю не варта пагражаць[31]. Хуан Юйцзюнь, намеснік дырэктара міжнароднага аддзела кітайскага Гаміньдана і намеснік прадстаўніка ў ЗША, заявіў у інтэрв’ю «Голасу Амерыкі», што Гаміньдан «вітае наведванне Тайваня любымі палітычнымі дзеячамі ЗША з мэтай прасоўвання амерыкана-тайваньскіх адносін», але таксама спадзяецца, што гэты візіт не закране Тайваньскі праліў[32]. Падчас разгару крызісу ўлады всотрава пачалі праводзіць ваенныя вучэнні, каб падрыхтавацца да магчымага ўварвання Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пры гэтым упершыню за 45 гадоў грамадзянскія асобы падчас вучэнняў масава адпраўляліся ў бамбасховішчы[33]. КНР29 ліпеня ў афіцыйным акаўнце 80-й Народна-вызваленчай арміі Кітая ў Sina Weibo з’явіўся пост: «Рыхтуйцеся да вайны!»[34]. 30 ліпеня акаўнт у Твітэры Ху Сіцынь, былога галоўнага рэдактара кітайскага дзяржаўнага СМІ «Хуаньцю шыбаа», вядомага сваёй рэзкай нацыяналістычнай пазіцыяй, быў заблакаваны пасля таго, як ён напісаў у Твітэры, заклікі, адрасаваныя Народна-вызваленчай арміі, збіць самалёт Нэнсі Пэлосі[35]. 1 жніўня Усходняя зона баявога камандавання Народна-вызваленчай арміі Кітая заявіла, што «пахавае праціўніка» і паказала відэа з ваеннымі вучэннямі[36]. ІншыяМіністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што візіт Пэлосі на Тайвань быў выкліканы жаданнем ЗША даказаць сваю «беспакаранасць і беззаконне». Афіцыйны прадстаўнік МЗС Марыя Захарава, у сваю чаргу дадала, што «абсалютная катастрофа», якую «ЗША стварылі вакол Украіны», і звязаны з гэтым правал на еўрапейскім кірунку, сталі тупіком, якія запатрабавалі рэзкай змены інфармацыйнай парадыгмы, што і зрабіла Пэлосі[37]. Санкцыі1 жніўня, перад візітам Пелосі, Кітай забараніў пастаўкі больш чым 100 тайваньскім экспарцёрам прадуктаў харчавання[38]. 3 жніўня Міністэрства камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі таксама ўвяло эканамічныя санкцыі супраць Тайваня, прыпыніўшы экспарт пяску, і імпарт тайваньскіх прадуктаў, такіх як садавіна ці рыба[39][40][41][42]. 5 жніўня Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі аб’явіла аб санкцыях супраць Пелосі і яе бліжэйшых сваякоў у адказ на яе візіт на Тайвань[43][44]. Міністэрства таксама прыпыніла каналы супрацоўніцтва з ЗША па некалькіх напрамках, уключаючы дыялог паміж ваеннымі кіраўнікамі, дапамогу ў крымінальна-судовай сферы, барацьбу з міжнароднымі злачынствамі і перамовы па змене клімату[45][46]. У той жа дзень Міністэрства выказала пратэст у сувязі з заявамі па Тайваню, зробленымі міністрамі замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» і старэйшым прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі[47]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia