Лазар Хрэбелянавіч
Лазар Хрэбелянавіч (сербск.: Лазар Хребељановић; 1329 — 28 чэрвеня 1389) — апошні незалежны кіраўнік Сербіі (1370—1389), святы Сербскай праваслаўнай царквы. ![]() Лазар паходзіў не з царскага роду; ён быў жанаты на Міліцы, радавод якой часта выводзяць, каб звязаць Лазара з Неманічамі, ад Стэфана Першавенчанага. Упершыню Лазар вызначыўся пасля смерці Стэфана Душана, калі Сербскае царства распалася на асобныя часткі і феадалы пачалі разлютаваную барацьбу за першынство. На Вукашына, які захапіў уладу, падняліся ўсе сербскія велікашы, у тым ліку і Лазар. Ён запрасіў на дапамогу Людовіка I Венгерскага і захапіў у Вукашына ўдзелы і ўладу, а Людовік заняў Мачву. Лазар не зваў сябе ні царом, ні каралём, але толькі князем, самадзержцам усёй Сербскай зямлі, і жыў у Крушэвацы. У 1376 Лазар дамогся ад візантыйскага патрыярха вызвалення ад накладзенага ім на Сербію яшчэ пры Стэфане Душане праклёну і прызнання сербскага патрыярхата. ![]() Скарыстаўшыся смерцю Людовіка Вялікага Венгерскага, Лазар адваяваў Мачву з Бялградам. Туркам Лазар плаціў штогадовую даніну, але марыў пазбавіцца ад іх, для чаго заключыў ваенны саюз з Твртка Баснійскім і Георгіем Кастрыётам Албанскім. Калі ў 1389 султан Мурад I прывёў на Косава поле войска, якое нашмат пераўзыходзіла войска Лазара, лёс Сербіі быў вырашаны. Памяць пра Лазара, які загінуў у бітве, да цяперашняга часу захавалася ў сербскіх народных песнях. Святы Лазар быў абезгалоўлены, і яго мошчы былі перанесены ў Раваніцу, дзе насельніцы манастыра ў наш час даглядаюць за хворымі дзецьмі. З 1889 года ў Сербіі ўручаецца ордэн Святога князя Лазара. Гл. таксама
Зноскі
СпасылкіПры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia