Лайм-барэліёз
Лайм-барэліё́з, або Хвароба Лайма[3], або Іксо́давыя клешчавы́я барэліё́зы (ІКБ) — інфекцыйнае трансмісіўнае прыродна-ачаговае захворванне, якое выклікаецца бактэрыямі роду барэлія комплексу B. burgdorferi і перадаецца іксодавымі кляшчамі. Клінічна захворванне характарызуецца пераважным пашкоджаннем скуры, нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарату, сэрца, а таксама схільнасцю да хранічнага і латэнтнага цячэння. У 1970-я гады у невялікіх гарадках Лайм, Олд-Лайм і Хадам штата Канектыкут назіралася эпідэмічная ўспышка артрытаў у падлеткаў. Першапачаткова пашкоджанні суставаў трактаваліся як ювенільная форма рэўматоіднага артрыту, аднак у далейшым была ўсталявана сувязь згаданай паталогіі з фактам прысмоктвання кляшча. У ЗША дадзенае захворванне атрымала назву хваробы Лайма (англ.: Lyme disease). Аднак яшчэ ў канцы XIX — пачатку XX стст. шведскімі, аўстрыйскімі, нямецкімі і расійскімі вучонымі апісваліся скурныя, неўралагічныя і іншыя праявы Лайм-барэліёзу (ЛБ) у Еўропе. У Беларусі хваробу ўпершыню выявілі ў 1993 годзе[4]. У апошнія годы назіраецца рост колькасці выпадкаў рэгістрацыі хваробы ў Беларусі (у 2004 г. — 512 выпадкаў). У 2010 г. узбуджальніка хваробы выявілі на 92 % тэрыторыі Беларусі[5]. ПапярэджаннеХвароба прадухіляецца праз нашэнне ў лесе кашулі з доўгімі і замацаванымі ў запясці гумкай рукавамі, запраўленне кашулі ў нагавіцы, канцы апошніх — у шкарпэткі і боты, закрыццё галавы i шыі хусткай, вакцынацыю. ПраявыПры першай ступені хваробы заўважаюцца ліхаманка, галаўны боль, слабасць, боль у мышцах i суставах, тэмпература цела да +40 °С, эрытэма (кольцападобнае пачырваненне). На другой ступені абмяжоўваецца рухомасць. На трэцяй парушаецца сон[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia