Ларыса Піліпаўна Касцюкавец
Ларыса Піліпаўна Касцюкаве́ц (15 лютага 1939, Менск — 30 кастрычніка 2014) — беларуская музыказнаўца, фалькларыстка, медыявістка. Доктар мастацтвазнаўства (2013), дацэнт (1982)[1]. БіяграфіяНарадзілася 15 лютага 1939 годзе ў Менску. Скончыла ў 1966 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці «музыказнаўства», у 2012 годзе аспірантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторый імя П. І. Чайкоўскага. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978). У 2012 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Стылістыка канта і яе пераўтварэнне ў беларускай народнай песні»[1]. У 1965—2014 гадах працавала на фартэпіянным і кампазітарска-музыказнаўчым факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: выкладчыца кафедры гісторыі музыкі; дацэнт, загадчыца кафедры тэорыі музыкі; дацэнт, прафесар кафедры беларускай музыкі[1]. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1985 года[1]. Памерла 30 кастрычніка 2014[1]. Навуковая дзейнасцьСпецыялістка па гісторыі і тэорыі беларускай музыкі, музычнай медыявістыкі і этнамузыкалогіі, нотнай пісьменнасці Вялікага Княства Літоўскага і беларускаму канту. Даследавала кантавую культуру Беларусі, славянскі народнапесенны фальклор, беларускую народную песню (пераважна яе стылістыку і натаванне), старажытнарускі і беларускі знаменны спеў, царкоўную музыка праваслаўнай традыцыі. Прапагандавала канты ў жывым гучанні. Аўтар вучэбна-метадычных прац, радыё- і тэлеперадач на фальклорныя тэмы, складальніца зборніка «Беларускія канты» (1992), дапаможніка «Беларускія народныя абрады» (1994). У 1975 годзе выйшла яе кніга «Кантовая культура Белоруссии», у якой яна даводзіла, што гарадская паэзія і музыка, нотная пісьменнасць і іншыя прыкметы высокай культуры з’явіліся спачатку ў Вялікім Княстве Літоўскім, а адсюль ужо праз беларускіх асветнікаў трапілі ў Расію, а не наадварот. У 2006—2008 гадах у выдавецтве Беларускай акадэміі музыкі выйшла двухтомная манаграфія «Стылістыка канта і яе ператварэнне ў беларускай народнай песні», у якой паказала, што ў Беларусі «вучоная», аўтарская паэзія і музыка ўплывала на народную, а не наадварот[2]. УзнагародыУзнагароджана медалём СССР «Ветэран працы» (1985), ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1999)[1]. Творы
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia