Леанід Іванавіч Гаўрылкін
Леанід Іванавіч Гаўрылкін (22 мая 1935, п. Стэп, Добрушскі раён — 5 лютага 1989, Мінск) — беларускі празаік, драматург[1]. БіяграфіяНарадзіўся 22 мая 1935 года ў пасёлку Стэп у сям’і служачага. У 1952 г. паступіў на аддзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а праз два гады перавёўся на аддзяленне журналістыкі, якое скончыў у 1957 годзе[2]. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў адказным сакратаром рэдакцыі церахоўскай раённай газеты «Ленінец», а ў 1960—1977 гадах — рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання. З 1967 г. адначасова з’яўляўся сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. У 1977—1979 гадах галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм», у 1979—1986 гадах сакратар праўлення СП БССР. У 1986—1989 гадах загадчык аддзела літаратуры часопіса «Вожык»[2]. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964 года[2]. Памёр 5 лютага 1989 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2] (П-1, 76а/14/4)[3]. УзнагародыЛаўрэат прэміі на Усесаюзным конкурсе ВЦСПС і СП СССР за раман «Не магу без цябе». Узнагароджаны медалём[2]. ТворчасцьДрукуецца з 1959. Аўтар аповесцяў «Рукі не здрадзяць» (1963), «Прашу звольніць мяне» (1964), «Каця» (1961), «Падаючая зорка» (1969), «Пакінутая на досвітку» (1970), кнігі прозы «Вясенні разліў» (1973), «Урок без перапынку» (1985), «Матчына хата» (1983), «Застаюся з табой» (1986), зборнікаў гумарыстычных апавяданняў і інш. У цэнтры ўвагі празаіка жыццё сучаснікаў. У рамане «Не магу без цябе» (1973) паказаў працу, побыт беларускіх геолагаў. Раман «Зямля дзяцей нашых» (1980) — твор пра складаныя праблемы пераўтварэння Палесся, жыцця меліяратараў, сучаснай вёскі[1]. Плённа працаваў празаік і ў галіне нацыянальнай драматургіі. Л. Гаўрылкін — аўтар аднаактавай п’есы «Бо ў пісанні сказана» (1966), п’есы «Выпрабаванне» (паст. у 1975), радыёп’есы «Жыгулі ў экспартным варыянце» (паст. у 1978), камедыі «Хвост паўліна» (паст. на тэлебачанні, 1981) Леанід Іванавіч — аўтар кінасцэнарыя дакументальнага фільма пра П. Броўку «Маўчаць ніколі я не буду» (1980, рэж. В. Сукманаў)[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылка
|
Portal di Ensiklopedia Dunia