Уцеўскі сельсавет
У́цеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Уць. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 26 мая 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Церахоўскага пассавета перададзены вёскі Высокі Хутар і Прудоўка[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 8 снежня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гардуноўскага сельсавета (вёска Гардуны і пасёлак Іванполле)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Уцеўскага сельсавета 6 населеных пунктаў[3]. 28 сакавіка 2023 года ў склад сельсавета з Церахоўскага сельсавета перададзены пасёлак Высокі Хутар[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1498 чалавек[5], з іх 95,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 1207 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia