Першы ўзвод
«Першы ўзвод» — чорна-белы нямы фільм, зняты рэжысёрам Уладзімірам Корш-Сабліным на кінастудыі «Белдзяржкіно». Прэм’ера адбыла 7 мая 1933 года. Сюжэт1914 год. Пачатак Першай сусветнай вайны. На фронт адпраўляецца першы ўзвод, сфарміраваны ў адным з беларускіх гарадоў. Салдаты яшчэ не разумеюць сацыяльнага сэнсу падзей, якія адбываюцца. Толькі некаторыя з іх, у тым ліку Макар Бобрык і Шапіра, рэзка асуджаюць вайну. Дэмакратычныя погляды праяўляе таксама былы аграном — прапаршчык Веліканаў. Першы ўзвод ідзе ў бой. Газавы напад немцаў. Моцна парадзелую частку адводзяць у тыл. Бобрык і Шапіра сустракаюцца са сваімі таварышамі — рабочымі, сярод якіх члены партыйнай арганізацыі бальшавікоў. Бобрык і Шапіра атрымліваюць заданне падтрымліваць сувязь паміж партыйнай арганізацыяй і першым узводам. У працяглых акопных баях праходзяць 1915 і 1916 гады. Надыходзіць люты 1917 гады. На фронт прыходзіць вестка пра ліквідацыю царызму і пра устанаўленне ўлады Часовага ўрада. На мітынгу ў ролі «патрыёта» выступае прапаршчык Веліканаў, які ператварыўся да гэтага часу ў «абаронцу». Ён заклікае салдатаў працягваць вайну. Бобрык тлумачыць меншавіцкі сэнс абарончага выступу Веліканава. Ён кажа пра Саветы рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, якія ўзялі ўладу ў свае рукі. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт фронту даручае Бобрыку арганізаваць адпраўку браняпоезда ў заняты белымі Мінск на дапамогу рэўкаму. Камандзірам браняпоезда аказваецца Веліканаў. У барацьбе за бронецягнік перамагае ўзвод салдат, якім камандуе Бобрык. Бронецягнік ідзе ў Мінск. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia