Леанід Аляксеевіч Філатаў
Леанід Аляксеевіч Філатаў (руск.: Леонид Алексеевич Филатов; 24 снежня 1946 — 26 кастрычніка 2003) — савецкі і расійскі акцёр, рэжысёр, паэт, публіцыст, вядучы серыі праграм «Каб памяталі» Народны артыст Расіі (1996), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў вобласці кіно і тэлебачання, лаўрэат прэміі «Трыўмф». БіяграфіяНарадзіўся 24 снежня 1946 года ў Казані. Бацька — Аляксей Ерамеевіч Філатаў (1914—1982). Маці — Клаўдзія Мікалаеўна Філатава (1923—2007). Сям’я часта пераязджала — бацька быў радыстам і шмат часу праводзіў у экспедыцыях. Калі хлопчыку споўнілася сем гадоў, Клаўдзія не вытрымала качавога жыцця, бацькі разыйшліся. Леанід застаўся з маці ў Ашхабадзе, там пайшоў у школу № 6 і пачаў друкавацца ў прэсе[2]. У 1965 годзе пасля школы прыехаў у Маскву паступаць на рэжысёрскі факультэт. Спроба была няўдалай, і Леанід па парадзе аднакласніка вырашыў здаць іспыты на акцёрскі факультэт Шчукінскай вучэльні. Скончыў тэатральную вучэльню ў 1969 годзе. У 1969 годзе стаў акцёрам Маскоўскага тэатра на Таганцы. Першая галоўная роля — вядучы — у спектаклі «Што рабіць?», далей былі «Майстар і Маргарыта», «Вішнёвы сад», «Дом на набярэжнай», «Прышпіліце рамяні», «Пугачоў», «Антысветы», «Таварыш, вер», «Загінулыя і жывыя», «Гульцы-21» (творчае аб’яднанне «Талака артыстаў Сяргея Юрскага») З 1985 па 1987 «Таганку» ўзначальваў Анатоль Эфрас, — Філатаў тым часам працаваў у тэатры «Сучаснік», затым вярнуўся ў «Таганку». У 1993 годзе разам з Мікалаем Губенкам, Наталляй Сайко, Нінай Шацкай і іншымі акцёрамі стварыў творчае аб’яднанне «Садружнасць акцёраў Таганкі». Аўтар п’ес «Пярэстыя людзі», «Гадзіннік з зязюляй», «Мастак з Шэрвудскага лесу». Аўтар песень да спектакляў «Тэатр Клары Газуль», «Марцін Іден», «Калісьці ў Каліфорніі», «Геркулес і Аўгіевы стайні». Разам з іншымі акцёрамі быў суаўтарам спектакля «Пад скурай статуі Свабоды». З 1970 года Філатаў працаваў ў кіно, здымаўся ў фільмах «Горад першага кахання», «Экіпаж», «Жанчыны жартуюць сур’езна», «Гракі», «Поспех», «Чачэрын», «Забытая мелодыя для флейты», «Горад Зеро», «Дабрачынны баль». У 1990 годзе зняў па сваім сцэнары фільм «Суччыны дзеці», згуляўшы там адную з роляў. У 1989 годзе абраны сакратаром Саюзу кінематаграфістаў СССР. З часу вучобы займаўся літаратурнай творчасцю, пісаў вершы, пародыі на вядомых савецкіх паэтаў. У яго выйшлі кнігі «Пра Фядота-стральца», «Вялікае каханне Робіна Гуда», «Каханне да трох апельсінаў», «Тэатр Леаніда Філатава», «Я — чалавек тэатральны», «Суччыны дзеці». У 1998 годзе Філатаву прысуджана гадавая прэмія літаратурнага часопіса «Кастрычнік». З 1970-х пісаў песні ў суаўтарстве з Уладзімірам Качаном. У 1996 годзе выйшаў дыск «Памаранжавы кот» з песнямі Качана і Філатава. 26 мая 2000 года Філатаву ўручана міжнародная прэмія «Паэзія» ў намінацыі «Русь, якая спявае». З 1994 года па 2002 год Філатаў вёў на тэлеканале ОРТ перадачу «Каб памяталі», прысвечаную забытым, хоць і вядомым у мінулым артыстам, якія пайшлі з жыцця. Праграма выпускалася тэлекампаніяй REN-TV. 16 мая 1996 Філатаву была прысуджана прэмія «ТЭФІ» Акадэміі расійскага тэлебачання за цыкл аўтарскіх праграм «Каб памяталі». Акрамя таго, за гэты цыкл Філатаву ў тым жа году ўказам Прэзідэнта РФ была прысуджана Дзяржаўная прэмія РФ у вобласці кіно і тэлебачання. У 1993 годзе Філатаў перанёс інсульт, а ў 1996 годзе — цяжкую аперацыю па выдаленні абедзвюх нырак. Больш за два гады ён праляжаў на апараце «Штучная нырка». У 1998 годзе акцёру была зроблена аперацыя па перасадцы донарскай ныркі. У кастрычніку 2003 года Філатаў прастыў, у яго пачалося двухбаковае запаленне лёгкіх. З 16 кастрычніка акцёр знаходзіўся ў цяжкім стане ў рэанімацыі Цэнтральнай гарадской клінічнай лякарні. Увесь гэты час ён быў падлучаны да апарата штучнага дыхання ў стане «медыкаментознага сна». Для лячэння неабходна было прымаць лекі, якія падвышаюць імунітэт, што немагчыма рабіць чалавеку з перасаджанай донарскай ныркай — павялічваецца рызыка непрацаздольнасці ныркі. Памёр 26 кастрычніка 2003 года. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках. Фільматаграфія
Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
На англійскай мове казка Л. Філатава «Пра Фёдара-стральца»: |
Portal di Ensiklopedia Dunia