Леанід Герасімавіч Кляцкоў
Леані́д Гера́сімавіч Кляцко́ў (12 мая 1918, вёска Шыліна, Шумілінскі раён – 14 ліпеня 1997) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. БіяграфіяПа адукацыі настаўнік. З 1935 года на савецкай і камсамольскай рабоце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1955 года скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1952 года 1-ы сакратар Ашмянскага райкама КПБ, з 1960 года загадчык аддзелам, сакратар Мінскага абкама партыі, старшыня камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю абкама партыі і аблвыканкама, намеснік старшыні аблвыканкама. З 1966 года загадчык аддзеламі ЦК КПБ, у 1972—1989 гадах 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КПБ. З 1989 года — інспектар ЦК КПБ. У 1989—1991 гадах — народны дэпутат СССР. Пасля 1991 года знаходзіўся на пенсіі. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1976 г. за поспехі ў выкананні планаў па павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі. Член КПСС з 1940 года. Член ЦК КПБ з 1966 г. Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС з 1976 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1974—1989 гг., Вярхоўнага Савета БССР у 1959—63 гг. і 1967—75 гг. ЛітаратураЛеанід Герасімавіч Кляцкоў на сайце «Героі краіны»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia