Рыгор Рыгоравіч Панамароў
Рыго́р Рыго́равіч Панамаро́ў (1910 — ) — савецкі, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр хлебапрадуктаў і нарыхтовак БССР, першы сакратар Гродзенскага абкама КПСС (1958—62). БіяграфіяСкончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) у 1953 годзе. 1945 — 1948 — 1-ы сакратар Юрацішкаўскі раённага камітэта КП(б) Беларусі (Маладзечанская вобласць). 1948 — 1950 — сакратар Маладзечанскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі. 1953 — 1954 — загадчык Прамыслова-транспартнага аддзела Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі. 1954 — люты 1958 — 2-гі сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі. Люты 1958 — красавік 1962 — 1-ы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі. Красавік 1962 — красавік 1965 — 1-ы намеснік міністра вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў Беларускай ССР. Красавік 1965 — красавік 1969 — старшыня Дзяржаўнага камітэта СМ Беларускай ССР па хлебапрадуктах і камбікормавай прамысловасці. З красавіка па кастрычнік 1969 — міністр хлебапрадуктаў Беларускай ССР. З кастрычніка 1969 па люты 1974 года — міністр нарыхтовак Беларускай ССР. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia