Леанід Захаравіч Траўберг
Леанід Захаравіч Траўберг (руск.: Леонид Захарович Тра́уберг; 4(17).1.1902, Адэса — 13 лістапада 1990, Масква) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1967). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941). БіяграфіяВучыўся ў студыі Камічнай оперы ў Петраградзе. У 1921 разам з Р. М. Козінцавым і С. І. Юткевічам арганізаваў групу акцёраў і рэжысёраў пад назвай Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра (ФЭКС). У 1924-46 гадах працаваў у кіно з Козінцавым. Іх першыя фільмы, створаныя з удзелам акцёраў ФЭКСа, ‒ «Прыгоды Акцябрыны» (1924), «Мішкі супраць Юдзеніча» (1925), «Чортава кола», «Браточак», «Шынель» (паводле Мікалая Гогаля) (усе ‒ 1926), «С. В. Д.» (1927) адрозніваліся пошукамі новай кінаформы, часам фармальным эксперыментатарствам. Наступныя іх працы — «Новы Вавілон» (1929) і асабліва «Адна» (1931) былі пераходам да рэалістычнага мастацтва. Выбітным творам савецкага кіно стала трылогія пра Максіма — «Юнацтва Максіма» (1935), «Вяртанне Максіма» (1937), «Выбаргская старана» (1939). Траўберг паставіў таксама фільмы «Актрыса» (1943), «Ішлі салдаты» (1959), «Вольны вецер» (1961) і інш. Аўтар шэрагу сцэнарыяў, пастаўленых іншымі рэжысёрамі. Выкладаў у ФЭКС, Ленінградскім інстытуце сцэнічных мастацтваў). У 1962-68 гадах кіраваў Вышэйшымі рэжысёрскімі курсамі Саюза кінематаграфістаў СССР. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia