Леанід Леанідавіч Іваноў
Леанід Леанідавіч Іваноў (14 кастрычніка 1940, Магілёў — 1 верасня 2009) — беларускі музыкант і дырыжор, дацэнт. БіяграфіяУ 1964 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і быў накіраваны на працу ў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Рымскага-Корсакава. З 1966 года працаваў намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце, а з 1973 года — дырэктарам музвучылішча. У 1990 годзе адкрыўся педагагічны факультэт філіяла Беларускай акадэміі музыкі, і Л. Л. Іваноў стаў яго дэканам, на працягу 8 гадоў ажыццяўляў кіраванне дзвюма вучэбнымі ўстановамі. Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года. УзнагародыЗаслужаны выкладчык БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. За высокія дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці ў 2000 годзе Магілёўскі аблвыканкам прысвоіў музыканту Ганаровае званне «Чалавек года». У 2003 годзе Л. Л. Іванову прысуджана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Музычнае мастацтва», у 2008 годзе — ганаровае званне «Народны артыст Беларусі». Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены ў 2003 года[1][2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia