Леанід Максімавіч Марчанка
Леанід Максімавіч Марчанка (1 красавіка 1941, Бабруйск, Магілёўская вобласць — 11 сакавіка 1996, Мінск) — беларускі мастак-графік. Біяграфія1955—1960-я гг. — Пензенскае мастацкае вучылішча імя К. Савіцкага. У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графiкi, выкладчыкі — Павел Любамудраў, Арлен Кашкурэвіч, Аляксандр Казлоўскі, Людвіг Асецкі. З 1974 года — член Саюза мастакоў Беларусі. Быў выдатным майстрам беларускай пейзажнай графікі, паслядоўнікам ідэй нацыянальнага рамантызму, якія з ХIХ ст. развіваліся ў Язэпа Драздовіча, Напалеона Орды, Анатоля Тычыны, знакамітых мастакоў-падарожнікаў, майстроў архітэктурнага пейзажа. Афорты, літаграфіі Леаніда Марчанкі не з’яўляюцца прыкладам даследчай працы над прыроднымі матывамі з выяўленнем галоўнага і жывымі тонкімі, як вастрыё іголкі, характарыстыкамі кожнай істотнай дэталі — раслін, нябеснай прасторы, воднай плыні. Ён шматпланава адлюстроўваў прасторы роднага краю. Прымаў удзел у больш чым 80 рэспубліканскіх, міжнародных і персанальных выстаўках у Беларусі і за яе межамі. З 18 лютага па 21 сакавіка 2021 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працавала персанальная выстаўка графічных і акварэльных твораў Леаніда Марчанкі[1]. Творы мастака знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, выставачнага аб’яднання «Цэнтральны Дом мастака» (Масква), Музея сучаснага мастацтва ў Кёльне (Германія), Музеі імпрэсіянізму ў Германіі, прыватных зборах Беларусі і замежжа[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia