Аляксандр Сцяпанавіч Казлоўскі
Аляксандр Сцяпанавіч Казлоўскі (27 студзеня 1923, в. Вялікія Труханавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 8 снежня 2011) — беларускі мастак, Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975) БіяграфіяСкончыў інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1925 годзе яго сям’я пераехала ў Ленінград. Аляксандр наведваў студыю Палаца піянераў Васілеастроўскага раёна. Затым працягнуў вучобу ў сярэдняй мастацкай школе пры Усерасійскай Акадэміі мастацтваў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Сцяпанавіч прымаў удзел у баях на Ленінградскім фронце. Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу ў мастацкай школе, затым працягнуў навучанне ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. У 1956 годзе пераехаў у Мінск на пастаяннае месца жыхарства, дзе і пачаў педагагічную дзейнасць у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1961 па 1986 гады загадваў кафедрай. Сярод яго выхаванцаў — народны мастак Беларусі Г. Паплаўскі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Л. Дударэнка, М. Казакевіч, Д. Алейнік, Л. Асецкі, М. Назаранка і многія іншыя. Удзельнічае ў мастацкіх выстаўках з 1956 года. Працуе ў жанры тэматычнай карціны і пейзажу. Тэматыка твораў — рэвалюцыйныя падзеі, Вялікая Айчынная вайна, сучаснасць. Сярод карцін: «На работу ў вёску» (1956), «Ленін у Шушанскім» (1967), «Мужнасць» (1969), «Блакітная песня» (1972), «Красавіцкі вечар» (1975), «Над возерам» (1977), «9 Мая» (1978), «Успамін» (1980), «Снегіры», «Горад прачынаецца», «Дума аб Радзіме» (усё 1982), «Аўтапартрэт. Год 1941» (1984). З 1957 года Аляксандр Сцяпанавіч — удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных мастацкіх выстаў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Румыніі, Фінляндыі, Літве. У 1958 годзе ўступіў у члены Саюза мастакоў СССР (БССР). У 1975 годзе яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР». Творы Аляксандра Сцяпанавіча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Валагарадскім мастацкім музеі ім. П. Масленікава, а таксама ў прыватных калекцыях. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia