У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Івашкоў.
Леанід Пятровіч Івашкоў |
Дата нараджэння |
2 ліпеня 1939(1939-07-02) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
10 снежня 2012(2012-12-10) (73 гады) |
Месца пахавання |
|
Краіна |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Музычная дзейнасць |
Узнагароды |
|
Леанід Пятровіч Івашкоў (2 ліпеня 1939, в. Шылавічы, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 10 снежня 2012) — беларускі спявак (лірычны тэнар), музыказнавец. Кандыдат мастацтвазаўства (1989), прафесар (1992).
Біяграфія
Скончыў Гомельскае музычнае вучылішча (спецыяльнасць «Харавое дырыжыраванне», 1960), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (вакальнае аддзяленне, 1965), Дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных (аспірантура).
Працаваў у Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета БССР (1970—1985), Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1970—2012, кафедра спеваў, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя музычнай культуры, вакальнага мастацтва Беларусі; вакальная педагогіка.
Памёр 10 снежня 2012 года, пахаваны на Паўночных могілках, г. Мінск.
Узнагароды
Званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» (1995).
Бібліяграфія
- Становление и развитие профессионального вокального искусства Белоруссии (дореволюционный и довоенный периоды) : диссертация … кандидата искусствоведения : 17.00.02 : защищена 20.04.1989 : утверждена 28.03.1990 / Ивашков Леонид Петрович. — Москва, 1988.
Зноскі
Літаратура
- Івашкоў Леанід Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 158.
- Ивашков Леонид Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 703.
- Ивашков Леонид Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 289—290.
- Наследие Леонида Петровича Ивашкова / Клиндухов В. И. // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2015. ― № 26. ― С. 187―190.