Леанід Сямёнавіч Кароль

Леанід Сямёнавіч Кароль
Дата нараджэння 1922
Дата смерці 1998
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Сямён Вікенцьевіч Кароль
Месца працы
Альма-матар
Член у

Леванід Кароль, часам Лявон Кароль, поўнае імя Леанід Сямёнавіч Кароль (1922—1998) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.

Біяграфія

Сымон і Зінаіда — бацькі Леаніда Караля.

Нарадзіўся на Валожыншчыне ў сям’і настаўнікаў Сямёна і Зінаіды Каралёў, з 1931 года жыў у Вільні. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі.[1]

Выключаны з чацвёртага курса інстытута як брат «ворага народу» Усевалада Караля. Давучваўся на завочным аддзяленні, адначасова працаваў на заводзе. У 1958 годзе атрымаў вышэйшую адукацыю ў галіне хіміі.[1]

Пасля дыплома да пенсіі працаваў у Навукова-даследчым інстытуце электраграфіі[lt] ў Вільні, дзе распрацоўвалі капіравальныя апараты, у тым ліку капіравальную машыну «ERA». Аўтар 17 патэнтаў на вынаходніцтвы.[1]

З 1980-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці беларускай грамады ў Літве. На Устаноўчым з’едзе Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК) 4 лютага 1989 года абраны сябрам Рады ТБК. Разам з Хведарам Нюнькам, Лявонам Луцкевічам і Аляксеем Анішчыкам уваходзіў у рэдакцыйную раду штотыднёвіка «Беларус Віленшчыны».[1]

Памёр у 1998 годзе. Пахаваны на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні.[1][2]

Крыніцы

  1. а б в г д Сямён Шарэцкі. Іх лёсы звязаны з Вільняй. — Вільня, 2002.
  2. Vilniaus miesto kapinių registras (літ.). zemelapiai.vplanas.lt. Праверана 21 кастрычніка 2024.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya