Усевалад Сямёнавіч Кароль
Усе́валад Сямё́навіч Каро́ль (18 кастрычніка 1919, Старое Сяло, цяпер Мінская вобласць — 4 кастрычніка 1984, Баранавічы) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, урач акушэр-гінеколаг. БіяграфіяРаннія гадыСын Сымона і Зінаіды Каралёў. Навучаўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі (1928—1929) і Віленскай беларускай гімназіі (1929—1936). Студэнт медыцынскага факультэта ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. Актыўны грамадскі дзеяч, друкаваўся ў заходнебеларускіх выданнях, быў апошнім кіраўніком Беларускага студэнцкага саюза, ліквідаванага ў 1940 годзе. Калі ў лістападзе 1937 года ва ўніверсітэце вызначылі асобныя лавы для яўрэяў[1][2], Кароль перасеў да іх у пратэст супраць антысемітызму. Члены польскіх шавіністычных арганізацый спрабавалі выцягнуць Караля з гэтай лавы, але адольвалі толькі абарваць рукавы за якія цягнулі. Пасля некалькіх такіх выпадкаў Беларускі студэнцкі саюз вырашыў усім складам перасесці да яўрэяў. Падчас 2-й сусветнай вайны, Усевалад Кароль з жонкай Кацярынай заставаўся на акупаванай немцамі тэрыторыі, з Вільні пераехаў і жыў у Баранавічах. Працаваў лекарам і выкладаў у медыцынскай школе.[3] Паводле Леаніда Маракова, тым часам Кароль удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, кіраваў Баранавіцкім камітэтам Беларускай незалежніцкай партыі. Кіраўніцтва партыі планавала адправіць Караля ў Лондан як паўнамоцнага прадстаўніка ад Беларусі. АрыштУзімку 1944—1945 года Усевалада Караля арыштавалі, асудзілі за кіраўніцтва ў Беларускай незалежніцкай партыі на 10 гадоў лагераў. Старэйшаму сыну Юрку тады было 3 месяцы. Сярэдні сын Ілля, са слоў маці, пазней расказваў:
З асцярогі рэпрэсій, жонка Усевалада Караля спаліла ўсе дакументы сямейнага архіву, звязаныя з дзейнасцю мужа да арышту. Каб працягваць працаваць акулістам у Баранавіцкай бальніцы ў гады зняволення мужа Кацярына развялася з ім, па вяртанні яны зноў пабраліся шлюбам. Паводле сына Іллі, маці часта ездзіла на Поўнач да бацькі, пакідала яму грошы, вярталася нават без білета, спагадлівыя людзі дарогай дапамагалі хавацца ад кантралёраў і кармілі. Па вызваленніПа вяртанні з лагеру ў Баранавічы ў 1955 годзе, Усевалад Кароль падтрымліваў сувязі са старымі сябрамі. У доме Каралёў часта збіраліся госці не толькі з Беларусі, але і з Польшчы і Літвы. Прыходзіў рэпрэсаваны ветэран нацыянальнага руху Пятро Рашэтнік, прыязджаў з Моўчадзі настаўнік Семяняка, з Зэльвы — Янка Геніюш, з якімі разам быў у лагерах, з Вільні — Лявон і Юрка Луцкевічы, сыны аднаго са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча. Сабраўшыся гралі ў брыдж, чыталі вершы і ўспаміналі. Дзяцей тады адпраўлялі ў сад або іншы пакой. Сын Ілля згадваў:
Успаміны калегНявестка Галіна, якая маладым доктарам-інтэрнам у 1969 годзе прыйшла працаваць у Баранавіцкую радзільню, згадвае:
Кароль цаніў калег, не прыніжаў людзей, не ўзвышаў голас, не папракаў маладых спецыялістаў пры старонніх асобах. Дамы па вуліцы Вільчкоўскага, у якіх жылі Усевалад Кароль і доктар-практыкантка, яшчэ адна нявестка, Таіса Шчогалева, былі па суседстве. Калі сярод ночы Караля экстранна выклікалі, ён грукам у шыбу будзіў нявестку і прапаноўваў бегчы на працу разам. Таіса згадвае:
Уладзіслаў Кароль часта наведваў медыцынскія канферэнцыі ў Кіеве і Маскве, публікаваўся ў навуковых выданнях. Дзякуючы Каралю найноўшыя практыкі ў галіне акушэрства і гінекалогіі ўкараняліся ў Баранавічах. Кароль быў спецыялістам-практыкам, класічным інтэлігентам еўрапейскага ўзроўню. Апроч беларускай мовы, якой гутарыў з сябрамі і пісаў вершы, дасканала ведаў рускую, нямецкую, літоўскую і польскую мовы. Паводле Іллі:
Лагернае мінулае перашкаджала кар’ернаму росту, Кароль быў намеснікам галоўнага ўрача радзільні па медыцынскай частцы. Галоўныя дактары мяняліся, а Кароль заставаўся «другім чалавекам» установы дзесяцігоддзямі. У народзе Караля называлі «хросным бацькам Баранавічаў», «жаночым Каралём». Нявестка Таіса згадвае:
СмерцьУсевалад Кароль памёр ад інфаркту ў 1984 годзе. Развітацца з лекарам-легендай прыйшло шмат людзей. Паводле ўспамінаў родных, у дзень пахавання вуліца каля дому была поўная народу. Жанчыны падыходзілі да труны, падалі на калені, цалавалі рукі Караля і плакалі. Калегі па працы, якія тым днём былі на дзяжурстве, прасілі паднесці труну да радзільні, каб таксама развітацца. Але як Усевалад Кароль быў рэпрэсаваны, мясцовыя ўлады не дазволілі правесці грамадскае развітанне. Сваякам ледзь дазволілі пахаваць Караля ў цэнтры Русіноўскіх могілак. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia