Сямён Вікенцьевіч Кароль
Сымон Кароль, поўнае імя Сямён Вікенцьевіч Кароль (19 мая 1888 — 15 красавіка 1946, Вільня) — беларускі настаўнік. БіяграфіяСкончыў Барунскую настаўніцкую школу ў 1906 годзе.[1] У 1908—1909 гадах стаў загадчыкам царкоўнапрыходскай школы на Звярынцы паблізу Знаменскай царквы ў Вільні. Жыў тым часам побач школы, па адрасе Старая вуліца, 5 (цяпер Treniotos g., 5), дзе ў Караля пэўны час кватараваў Янка Купала.[2] Падчас Першай сусветнай вайны служыў у Рускай імператарскай арміі.[3] Пазней выкладчык беларускай мовы Радашковіцкай беларускай гімназіі. Затым шматгадовы выкладчык спеваў у Віленскай беларускай гімназіі, дзе таксама быў кіраўніком бацькоўскага камітэту ў 1930-я гады.[4] ![]() ![]() У шлюбе з Зінаідай Іванаўнай Вальковіч (27.2.1896-15.11.1975), мелі сыноў Леаніда і Усевалада.[3] Бацька Зінаіды — Іван Вікенцьевіч Вальковіч, канторшчык Службы цягі і рухомага саставу. Імаверна, была сястра Вольга.[3] Пахаваны побач жонкі на Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні[5]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia