Мікола Трус
Мікола Трус, поўнае імя Мікалай Валянцінавіч Трус (нар. 21 снежня 1969, Ісаевічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі славіст, літаратуразнаўца, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2004, спецыяльнасць «Літаратуразнаўства»). БіяграфіяВучыўся ў Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна. Скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1993; спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура»), аспірантуру пры кафедры замежнай літаратуры БДУ (1996; спецыяльнасць «Літаратура народаў замежных краін»), дактарантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (філіял «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы») (2020; спецыяльнасць «Беларуская літаратура»). Вучоба ў БДУ перарывалася тэрміновай службай у радах Савецкай Арміі (1988—1989). Прайшоў перападрыхтоўку па англійскай мове на спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кіруючых работнікаў і спецыялістаў народнай гаспадаркі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (1995—1997). Стажыраваўся ў Люблянскім універсітэце (Славенія), ва ўніверсітэце Я. А. Коменскага ў Браціславе (Славакія). У 1996—2011 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры славянскіх літаратур і кафедры замежнай літаратуры — выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры (філалагічны факультэт). Адначасова з вучобай і працай у БДУ працаваў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (1993—2000; дырэктар музея ў 1998—2000). Памочнік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2002). У 2011—2016 гадах — загадчык кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (факультэт выдавецкай справы і паліграфіі). У 2017—2022 гадах у сістэме Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом „Звязда“»: намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (2017—2021); намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (2021—2022). З 2023 года — у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Навуковая дзейнасцьТэма кандыдацкай дысертацыі: «Славенскі мадэрн і беларуская паэзія нашаніўскага перыяду» (БДУ, 2000; 10.01.05 — Літаратура народаў замежных краін; 10.01.01 — Беларуская літаратура); навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар Іван Аляксеевіч Чарота. Займаецца параўнальным літаратуразнаўствам, даследуе гісторыю літаратур і культур славянскіх народаў, беларускую літаратуру ў еўрапейскім і сусветным кантэксце. Працуе ў кірунку музейна-экспазіцыйнай, архіўна-пошукавай дзейнасці. Рэалізаваў шматлікія аўтарскія навукова-даследчыя праекты ў Беларусі, Літве, Расіі, Славакіі, Чэхіі, Украіне і інш. Аўтар шматлікіх публікацый, заснаваных на знаходак і сабраных калекцыях рукапісаў, дакументаў і архіўных матэрыялаў. Аўтар навуковага абгрунтавання, ініцыятар надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь музею «Фальварак Ракуцёўшчына» (1999) — філіялу Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Член вучоных саветаў філалагічнага факультэта БДУ (2009—2011), факультэта выдавецкай справы і паліграфіі БДТУ (2011—2016), кафедр гуманітарных навук БДТУ (2011—2016), Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2024), а таксама Навукова-метадычнага савета гуманітарных кафедр БДТУ (2011—2016). Намеснік галоўнага рэдактара (на грамадскіх пачатках) часопіса «Труды БГТУ. Научный журнал. Серия 5. История, философия, филология» (2011—2016). Член рэдкалегіі навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» (з 2007 года). Арганізатар навукова-практычных канферэнцый, культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (1993—2000), на кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (2011—2016). Прымаў удзел у арганізацыі навуковых канферэнцый на кафедры замежнай літаратуры і кафедры славянскіх літаратур БДУ (1993—2007). Удзельнік навуковых канферэнцый, арганізаваных навукова-даследчымі, адукацыйнымі, культурна-асветнымі ўстановамі Літвы, Кітая, Кубы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі і іншых краін. Аўтар навуковай канцэпцыі, экспазіцыйнага рашэння кабінета-музея беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004). Навуковы рэдактар, складальнік (разам з І. Саламевічам), адзін з аўтараў энцыклапедыі «Максім Багдановіч» (2011). Аўтар 7 манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў для ВНУ, звыш 600 артыкулаў у айчынных і замежных навуковых, навукова-папулярных, метадычных выданнях. Манаграфія Міколы Труса «Янка Купала ў Славакіі» (2012) стала факталагічнай асновай міжнароднага навуковага, культурна-асветніцкага праекта «Славацкімі шляхамі Янкі Купалы» (Беларусь — Славакія, 2015). Манаграфіі:
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia