Леапольд III (герцаг Аўстрыі)
Леапольд III (ням.: Leopold III.; 1 лістапада 1351, Вена — 9 ліпеня 1386, Земпах) — герцаг Аўстрыі з 1365 года, з дынастыі Габсбургаў, заснавальнік Леапальдзінскай лініі габсбургскага дому. БіяграфіяЛеапольд III быў малодшым сынам аўстрыйскага герцага Альбрэхта II і Яганы Пфірт, дачкі Ульрыха III, графа Пфірта. У 1365 годзе, пасля смерці старэйшага брата Рудольфа IV, Леапольд разам са сваім братам Альбрэхтам III атрымалі ў спадчыну прастол Аўстрыі. Спачатку браты кіравалі сумесна, прычым Леапольд III адказваў за кіраванне Ціролем, але ў 1379 годзе паміж імі быў заключаны Нойбергскі дагавор, які падзяліў уладанні Габсбургаў. Альбрэхту III дасталася ўласна герцагства Аўстрыя, а Леапольду III былі перададзены Штырыя, Карынтыя, Ціроль, Істрыя, Крайна і Пярэдняя Аўстрыя. Гэтым было пакладзена падзел Аўстрыйскай манархіі паміж Альберцінскай і Леапальдзінскай лініямі. У сваіх уладаннях Леапольд III праводзіў жорсткую ўнутраную і агрэсіўную знешнюю палітыку. Ужо ў 1368 годзе яму ўдалося далучыць Фрайбург — буйны горад і важную крэпасць на беразе Рэйна ў паўднёва-заходняй Германіі. У 1375 годзе Леапольд III стаў кіраўніком Фельдкірха ў Форарльбергу. У 1381 годзе было далучана буйное княства Гогенберг у цэнтральнай Швабіі пасля згасання там дынастыі Гогенцолернаў. Затым пад кіраванне Леапольда III перайшлі швабскія лены караля Венцэля IV. Герцаг умяшаўся ў барацьбу Трыеста з Венецыянскай рэспублікай і абяцаннем абароны і шырокіх свабод і прывілеяў забяспечыў пераход Трыеста ў 1382 годзе пад уладу Габсбургаў. У выніку ў склад Аўстрыі ўвайшоў важны гандлёвы порт на Адрыятыцы. Леапольд III таксама імкнуўся вярнуць пад кантроль Габсбургаў швейцарскія кантоны, якія яшчэ ў пачатку XIV стагоддзя зрынулі ўладу Аўстрыі. Аднак яго паход у Швейцарыю ў 1386 годзе скончыўся поўным правалам: у бітве пры Земпаху швейцарскія апалчэнцы нанеслі поўнае паражэнне рэгулярнай рыцарскай арміі Леапольда III, а сам герцаг быў забіты. Шлюб і дзеці
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia