Лешак Дунін-Баркоўскі
Алякса́ндр (Ле́шак) Фердынанд Ду́нін-Барко́ўскі[3] (польск.: Aleksander (Leszek) Dunin-Borkowski, 11 студзеня 1811, вёска Гарадок , цяпер Залішчыцкі раён, Цярнопальская вобласць — 30 лістапада 1896, Львоў) — польскі публіцыст, палітычны дзеяч. Біяграфія![]() Нарадзіўся ў багатай шляхецкай сям’і герба «Лебедзь». Атрымаў хатняе выхаванне. Пазней разам са старэйшым братам Юзафам навучаўся ў львоўскай гімназіі. Даведаўшыся пра пачатак паўстання 1830—1831, браты накіраваліся ў Польшчу. Лешак прымаў удзел у паўстанні ў чыне падпаручніка, быў ад’ютантам генерала Яна Крукавецкага. У бітве пад Радамам быў паранены. Пасля сканчэння паўстання пражываў у Караляўцы, дзе вывучаў санскрыт. Вярнуўшыся ў Львоў, распачаў актыўную літаратурную дзейнасць. Падчас вясны народаў у 1848 годзе — адзін з кіраўнікоў львоўскага Нацыянальнага камітэта , рэдактар ліста імператару Фердынанду I, у якім былі выкладзены патрабаванні палякаў[4]. Пасля сканчэння рэвалюцыі нейкі час пражываў у Дрэздэне і Познані. З 1850 года зноў у Галіччыне, але цягам дзесяці гадоў не праяўляў грамадскай актыўнасці. Пасля прызнання аўтаноміі Галіччыны вярнуўся да публіцыстычнай і палітычнай дзейнасці. Дэпутат Галіцкага сойма (1861—1872). Ініцыятар стварэння і прэзідэнт (1867—1884) Кракаўскага таварыства заахвочвання мастакоў. ТворчасцьПісаў аповесці, публіцыстычныя артыкулы, перакладаў з некалькіх моў. Найлепшай з прац стаў зборнік сатырычных фельетонаў «Parafiańszczyzna», першы з якіх апублікаваны 1 сакавіка 1843 ў «Часопісе парыжскіх мод» . У 1843 годзе выдаў ва Уроцлаве I том «Parafiańszczyzny», у 1849 годзе ў Познані выйшаў II том. Кніга асуджала найвышэйшыя слаі галіцыйскага грамадства. Ужо пасля выхаду першага тому ў Галіччыне выбухнуў вялізны літаратурны скандал. Рэакцыя каталіцкага духавенства была настолькі рэзкаю, што ў другім томе Баркоўскі больш не закранаў «набожную» тэматыку. Сярод іншых твораў: «Kozak», «Orły z Herburtów» (1838), «Niepowieści i nierozprawy» (1846), «Cymbalada» (1845, 1848)[5]. Увайшоў у гісторыю польска-ўкраінскіх і польска-расійскіх стасункаў сваім афарызмам (1861): «Niema Rusi — jest Moskwa i Polska!»[6][7][8][9][10][11]. Гэты афарызм лаканічна выказаў погляды той (даволі значнай) часткі еўрапейскай[12] і асабліва польскай інтэлігенцыі, якая «прымала як нешта цвёрда ўсталяванае» тэорыю[13][14][15] Францыска Духінскага і падзяляла яго погляды на неабходнасць адзінства «арыйскіх» Польшчы і Русі (Украіны) супраць «туранскай» Масквы (Масковіі). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia