Леў Аляксандравіч Юдзін
Леў Аляксандравіч Ю́дзін (16 кастрычніка [29 кастрычніка] 1903 кастрычніка [29 16 кастрычніка [29 кастрычніка] 1903, Віцебск, Віцебская губерня — 10 лістапада[3] 1941, Атраднае, Ленінградскі фронт, РСФСР) — савецкі мастак-жывапісец, графік, сілуэтыст, дзеяч рускага авангарду. Вучань Казіміра Малевіча. У 1921—1938 гг. вёў дзённік, які з’яўляецца адной з важных крыніц для разумення педагогікі К. Малевіча, яго асобы, адносін з вучнямі, а таксама эвалюцыі беспрадметнага мастацтва ў 1920—1930-х гадах. Сябра Саюза мастакоў з 1932 года.[4] ![]() БіяграфіяЛеў Юдзін нарадзіўся ў Віцебску, у сям’і агента віцебскага Таварыства солезаводчыкаў Аляксандра Гаўрылавіча Юдзіна (1863—1916). Пляменнік лекара Веніяміна Гаўрылавіча Юдзіна, дваюрадны брат піяністкі Марыі Веніямінаўны Юдзінай і дырыжора Гаўрылы Якаўлевіча Юдзіна[5]. У 1918—1922 гадах навучаўся ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце, першапачаткова ў скульптурнай майстэрні Яніса Тылбергса і замяніўшага яго Давіда Якерсона, затым у Веры Ермалаевай, Ніны Коган і Казіміра Малевіча.[4] У 1920 годзе прымаў удзел у арганізацыі УНОВИСа ў Віцебску. З 1921 года ўдзельнічаў у выстаўках. «Пад пастаянным назіраннем выкладчыкаў з 1920 па 1922 год Леў Юдзін працуе над праясненнем канцэпцыі матэрыялу ў супрэматызме ды іншых сучасных плынях мастацтва і складаннем „табліцы пабудовы фактур матэрыяльнага спектра“, дзе кожнай групе матэрыялаў адпавядае комплекс адчуванняў, што адносяцца ў першую чаргу да характару і тэмпу іх руху»[6]. У 1922 годзе разам з асноўным складам УНОВИСа перабіраецца ў Петраград. Вучыўся ў ВХУТЕМАСе — ВХУТЕИНе (1922—1923) на агульным курсе.[7] З 1923 года — супрацоўнік Фармальна-тэарэтычнага аддзела ГИНХУКа, які да 1926 г. узначальваў К. Малевіч. У бытнасць асістэнтам апошняга дапамагаў яму практычна ва ўсіх пачынаннях: у роспісе фарфору, стварэнні гіпсавых і архітэктурных мадэляў, навуковых даследаваннях. Некаторы час кіраваў «лабараторыяй формы», вывучаючы заканамернасці традыцыйнага кубізму[8]. У канцы 1920-х парваў з К. Малевічам і адышоў ад авангарднага мастацтва. «Па сваёй натуры Юдзін, у адрозненне ад настаўнікаў, быў не такі рацыяналістычны, як вялікія стваральнікі мастацкіх утопій. Ён заўсёды заставаўся шчырым і крыху наіўным летуценнікам, невычэрпна вынаходлівым у сваіх мастацкіх уяўленнях, што патрабавалі ўсё ж канкрэтнасці і яснасці, асабліва — у афармленні дзіцячых кніжак»[8]. Таксама працаваў загадчыкам графічнай часткі Дзяржаўнага вучэбна-педагагічнага выдавецтва (1931—1933). У канцы 1920—1930-х гадах уваходзіў у групу жывапісна-пластычнага рэалізму. Гэтак у 1927—1934 гадах у Ленінградзе называлі сябе мастакі — паслядоўнікі К. Малевіча: В. Ермалаева, У. Сцерлігаў, А. Лепорская, К. Ражджэственскі. Афіцыйнага статуса група не мела. Удзельнікі групы збіраліся на кватэры В. Ермалаевой на 10-й лініі Васільеўскага вострава (д. 13, кв. 2); арганізоўваліся выстаўкі-прагляды работ мастакоў з наступным абмеркаваннем работ самімі аўтарамі і мастацтвазнаўцамі. Выстаўкі пасля сталі фундаментам для распачынання гэтак званай «справы групы жывапісна-пластычнага рэалізму». У справе групы фігураваў і Л. Юдзін — яго выклікалі ў НКУС у якасці сведкі да 26 лютага 1935 года. У 1941 году, у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, вучыўся на кароткатэрміновых курсах камандзіраў пад Ленінградам. Па заканчэнні ваенных курсаў малодшы лейтэнант Леў Юдзін загінуў у першым жа сваім баі пад Усць-Тосна, у адным з самых крывавых месцаў Ленінградскага фронту, 9 ці 10 лістапада 1941 года.[3] Ужо калі быў на перадавой, Юдзін атрымаў «бронь» ад Саюза мастакоў, але адмовіўся скарыстацца ёй, паколькі палічыў такі крок здрадніцтвам у адносінах да байцоў свайго ўзводу. Першая персанальная выстаўка Л. Юдзіна адбылася ў выставачных залах Ленінградскага аддзялення Саюза мастакоў у 1973 годзе, падрыхтаваная Сяргеем Спіцыным. Выстава Льва Юдзіна адбылася таксама ў 2003 годзе ў музеі сучаснага мастацтва «Царскосельская коллекция» ў Пушкіне. Жывапісныя творы мастака экспанаваліся ў Дрэздене, Бруселі, Пецярбургу. Работа ў дзіцячай кнізеЗ 1928 па 1934 гады супрацоўнічаў з часопісамі «Чиж» і «Ёж». ![]() Ілюстраваў тэксты Д. Хармса, А. Увядзенскага. Тонка адчуваў спецыфіку абэрыуцкай паэзіі — зрухі і паўторы, інтанацыйную разнастайнасць, вясёлы абсурд падзеяў, размоўны стыль выкладу. Усе гэтыя якасці ўзмацніліся ўлюбёнай Юдзінскай тэхнікай.[9] Мастак не толькі маляваў, але выразаў, без папярэдняга малюнка, нажніцамі сілуэты, пакідаючы выявы з асобных дробных чорных фігурак, са складанымі абрысамі. Мастацтву «рэйзеле» ён навучыўся ад маці. Работы Юдзіна вылучаюцца дакладнасцю і вытанчанасцю малюнка, дэкаратыўна-рытмічным майстэрствам. Віртуозна выразаючы нажніцамі сілуэты жывёл і людзей 1-2 см велічынёй, часта ў складаных кампазіцыйных узаемадзеяннях, выступаў перад дзецьмі і навучаў іх гэтаму мастацтву. Маляваў паўабстрактныя папяровыя скульптуры і фатаграваў іх пры акрэсленым асвятленні; і зусім не самі скульптуры, а менавіта гэтыя фатаграфіі рабіліся канчатковымі творамі мастацтва. Таксама супольна з В. Ермалаевай распрацоўваў кнігі-цацкі. У канцы 1930-х гадоў займаўся разцовай гравюрай.[10] Ілюстрацыі ў дзіцячых кнігах
Сям’я
Да вайны сям’я Юдзіных жыла на Удзельнай, на больш не існуючай Ліставой вуліцы на Ліхачовай гары (цяпер там размешчаны велатрэк).[10] Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia