Леў Пятровіч Мацкевіч

Леў Пятровіч Мацкевіч
Дата нараджэння 24 красавіка 1903(1903-04-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1968(1968-11-27) (65 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Леў Пятровіч Мацке́віч[1] (24 красавіка 1903, Орша — 27 лістапада 1968) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1963)[2].

Біяграфія

Скончыў у 1923 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1930 годзе Маскоўскі межавы інстытут, у 1936 — Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў землеўпарадчыкам у Маскве, Растове-на-Доне. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 года ў Беларусі: у 1945—1948 гадах намеснік начальніка Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ БССР у Мінску, з 1948 года галоўны архітэктар Мінска і нач. Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінгарвыканкама. 3 1962 года выкладчык кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута, дацэнт.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1945 года. У 1958-1961 — старшыня праўлення СА БССР. Член КПСС з 1948 года.

Творчасць

Асноўныя работы: генплан Масквы (1935, у сааўтарстве), праекты забудовы 1-й Мяшчанскай вуліцы і плошчаў Яраслаўскай і Краснаваротскай (1937—1939, кіраўнік брыгады), адміністрацыйнага будынка інстытута «Электрахіммет» (1936—1937, у сааўт.) у Маскве; генплан цэнтральнай сядзібы саўгаса «Культура» Разанскай вобласці (1940—1941), генпланы Оршы (1946), Полацка (1946—1947); праекты забудовы плошчаў Леніна (цяпер пл. Незалежнасці; 1947) і Я. Коласа (1947—1951), праспекта Ленінскага (1947—1951), забудовы праспекта Машэрава (1954), вул. Маскоўскай (1948), Казлова (1955), Цэнтральнай пл. (цяпер пл. Кастрычніцкая; 1950—1955), праекты дэталёвай планіроўкі Мінска (да 2000 года), забудовы 2 кварталаў па вул. Даўгабродскай (1954—1955, усе ў сааўтарстве) у Мінску. У 1958—1961 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі.

Творы

Сярод апублікаванага:

  • Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. — Мн., 1966. (у сааўтарстве)[1].

Памяць

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya