Леў Юльянавіч Лазарэвіч-Шапялевіч
Леў Юльянавіч Шапялевіч або Лазарэвіч-Шапялевіч (1 (13) кастрычніка 1863, Віцебск — 28 студзеня (10 лютага) 1909) — расійскі гісторык літаратуры, філолаг, літаратуразнавец. Магістр усеагульнай літаратуры (1892), доктар філалогіі (1896), прафесар Харкаўскага ўніверсітэта. Таксама краязнавец і археолаг. БіяграфіяСкончыў Віцебскую гімназію (1882)[3]. У 1882—1887 гадах вучыўся ў Харкаўскім і Новарасійскім (Адэса) універсітэтах[4]. У 1887 годзе адпраўлены на стажыроўку за мяжу, у Мюнхене, Вене і Італіі займаўся германскімі і рымскімі надпісамі і літаратурамі[5]. У 1892 годзе атрымаў ступень магістра ўсеагульнай літаратуры за дысертацыю «Видение св. Павла», у 1896 годзе — ступень доктара, за дысертацыю «Кудруна»[5]. Прафесар Харкаўскага ўніверсітэта[5]. ДзейнасцьЛітаратуразнаўстваАўтар даследаванняў «Наши современники» (СПб., 1899), «Жизнь Сервантеса» (1901), «Дон Кихот» (1903), «Немецкая повесть на славянской почве» (Valtharius manufortis, 1885), «Очерки из истории средневековой литературы и культуры» (1900[4]), «Этюды о Данте» («Видение св. Павла»), «Дантовская трилогия» (1892[4]), «Кудруна по Возрождению», «Первый публицист в Европе Эразм Роттердамский» («Северный Вестник», 1895); прадмоў да «Венецианского купца», «Короля Джона», «Генриха VIII» у выданні Шэкспіра пад рэдакцыяй Венгерава; артыкулаў пра сучасных яму пісьменнікаў у «Северном Вестнике», «Космополисе», «Неделе», «Харьковских Ведомостях», «Новостях», «Образовании» і іншых выданнях (частка іх увайшла ў зборнік «Наши современники»); «Лекции о Фаусте» (2 т.) і інш. Некалькі прац Л. Ю. Шапялевіч апублікаваў у польскіх часопісах «Ateneum» і «Wisła», іспанскім «Rev. de los archivos etc.». Эцюд Л. Ю. Шапялевіча пра Гаўптмана перакладзены на нямецкую мову (у часопісе «Internationale Literaturberichte», 1897).[5] КраязнаўстваПад уплывам М. Ф. Кусцінскага, А. П. Сапунова, Е. Р. Раманава пачаў вывучаць матэрыяльную і духоўную культуру Беларусі. Займаўся праблемай крывічоў.[4] З 1900 года вёў раскопкі курганоў у Гарадоцкім, Невельскім і Себежскім паветах Віцебскай губерні. Праводзіў раскопкі доўгіх, круглых (паўсферычных) курганоў, якія на яго думку, знешне не адрозніваюцца ад сінхронных насыпаў іншых усходнеславянскіх тэрыторый. Ім знойдзены багаты інвентар у жаночых пахаваннях. Каштоўныя знаходкі з крывіцкіх курганоў перадаваў у Пецярбургскі Эрмітаж, Маскоўскі і Харкаўскі гістарычныя музеі, музей Віцебскага статыстычнага камітэта.[4] ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia