Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч
Леў Яўстаф’евіч Крыштаповіч (25 ліпеня 1949, в. Пекалін, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — доктар філасофскіх навук, прафесар[1]. БіяграфіяСкончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2008—2014 гадах быў намеснікам кіраўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Аўтар кніг «Беларусь як руская святыня» (руск.: «Беларусь как русская святыня») і «Беларусь і Расія: гісторыясофскае і цывілізацыйнае адзінства» (руск.: «Беларусь и Россия: историософское и цивилизационное единство»)[2]. 7 верасня 2021 года ў нумары 68 газеты «Мінская праўда» надрукаваў артыкул «Што хвалюе ў Беларусі каталіцкіх дзеячаў і іх польскіх куратараў?» (руск.: «Что волнует в Беларуси католических деятелей и их польских кураторов?»), праілюстраваны на першай старонцы газеты карыкатурай на каталіцкіх святароў і беларускую нацыянальную сімволіку. На малюнку выяўляюцца каталіцкія святары у характэрным адзенні, свастыка, бел-чырвона-белы сцяг і словы беларускага хрысціянскага гімна «Магутны Божа» на фоне перакручанай рэплікі абраза росіцкіх пакутнікаў — святароў, якія падчас Другой сусветнай вайны разам са сваімі вернікамі мужна прынялі смерць ад рук нацысцкіх карнікаў. Малюнак мае подпіс на рускай мове: «Мутация веры. Кресты бывают разные...». Пры гэтым іншы матэрыял на тытульнай старонцы мае назву, якая адсылае ў часы нацысцкай Германіі: «У чым меў рацыю Гебельс?» (руск.: «В чем был прав Геббельс?»). Беларускі каталіцкі касцёл даў афіцыйны адказ на гэтую публікацыю[3]:
Раней прэс-сакратар Беларускага каталіцкага касцёла айцец Юрый Санько адзначыў, што згаданая карыкатура зневажае хрысціянскі крыж, што абражае ўсіх хрысціян прапагандай нацысцкай сімволікі[4]. Санкцыі ЕСПасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5]. Крыштаповіч як намеснік кіраўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра ў рашэнні Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы важным голасам прапаганды, які падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia