Лохаўшчына
Ло́хаўшчына[1] (трансліт.: Lochaŭščyna, руск.: Лоховщина) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. 14 гаспадарак, 20 жыхароў (2008). ГеаграфіяЗнаходзіцца за 26 км на паўночны захад ад Валожына, 5 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 97 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Лоск, Малое Запруддзе і далей па шашы Гародзькі—Валожын. Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі дамамі. ГісторыяУ 1897 г. вёска ў Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1921 г. пад уладай Польшчы. З лістапада 1939 г. ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 6.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. Была ў складзе калгаса імя XXV з’езда КПСС (цэнтр — в. Лоск). Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia