Малое Запруддзе
Мало́е Запру́ддзе[1] (трансліт.: Maloje Zapruddzie, руск.: Малое Запрудье) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад г. Валожына, 4 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 100 км ад Мінска. Транспартныя сувязі праз в. Гародзькі. Рэльеф раўнінны, на ўсходзе цячэ р. Буянка (прыток р. Бярэзіна). Планіровачна складаецца з працяглай амаль прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі з завулкамі, забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на паўночнай ускраіне. ГісторыяУ 1897 г. вёска ў Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. З 1921 года ў Польшчы. З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Лоскаўскім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці, побач згадваецца засценак Запруддзе. З 25 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 вяскоўцаў. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 21 верасня 1949 года арганізаваны калгас імя Свярдлова, які абслугоўвала Валожынская МТС. З 16 ліпеня 1954 года ў Гародзькаўскім сельсавеце. З 26 лютага 1976 года землі ў складзе калгаса імя XXV з’езда КПСС (цэнтр — в. Лоск). Размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, магазін. Насельніцтва
Інфраструктура
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia